Беларусь

Падзеі: пра навуку, кнігі і візіт дзяржсакратара


Мадэрнізаваць навуку
У Беларусі неабходна правесці мадэрнізацыю навуковай сферы, аддаць прыярытэт тым навуковым даследаванням, якія арыентаваны на навізну і практычную аддачу. Аб гэтым Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 лютага на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

На выставе – кнігі
8 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адкрылася XIХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй прымаюць удзел кнігавыдаўцы з 20 краін свету, у тым ліку ЗША, Расіі, Германіі, Францыі, Украіны, Венесуэлы і многіх іншых. Удзельнікам і гасцям выставы даслаў прывітанне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Працягнецца гэта свята кнігі да 12 лютага.

Візіт дзяржсакратара
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота 7-8 лютага наведаў з візітам Мінск. У аўторак ён правёў нараду, на якой былі падведзены вынікі рэалізацыі праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферах бяспекі, абароны, праваахоўнай дзейнасці,  а таксама наведаў ААТ «Інтэграл». У сераду Рыгора Рапоту прынялі Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей. У гэты ж дзень дзяржсакратар сустрэўся з міністрам спорту і турызму Алегам Качаном і старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандрам Шпілеўскім.

Золатавалютныя рэзервы растуць
Па папярэдніх дадзеных, аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі (па стандартах Міжнароднага валютнага фонду) на 1 лютага 2012 года склаў $7968,2 млн. і павялічыўся з пачатку года на 52,3 мільёна долараў. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. Росту рэзерваў садзейнічалі павелічэнне цаны золата на міжнародным рынку, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Пры гэтым Нацыянальным банкам і Урадам краіны выкананы ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

На «прамой лініі» – кіраўнік Брэстчыны
24 лютага 2012 года з 19.00 да 21.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Канстанцінам Андрэевічам Сумарам. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 20-60-20.

Каб не было скаргаў…
Камунальшчыкі Брэстчыны падвялі вынікі мінулага года і паставілі задачы на 2012-ы. Гэта адбылося на пасяджэнні калегіі, у якой паўдзельнічаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун. Так, першачарговымі мэтамі для камунальных службаў вобласці сёлета стануць зніжэнне выдаткаў на паслугі насельніцтву, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў, скарачэнне тэрмінаў капітальнага рамонту жылых аб’ектаў, а таксама работа над тым, каб скаргаў і нараканняў на камунальшчыкаў не было ўвогуле.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля