Тэлеканал АНТ запрашае прыняць удзел у здымках другога сезона рэаліці-шоу “Абмен жонкамі”
Вам падабалася назіраць за прыгодамі смельчакоў, якія пайшлі на эксперымент і даслалі заяўку на ўдзел у праграме “Абмен жонкамі”? Героі першага сезона пераканаліся ў тым, што рызыка цалкам апраўдвае сябе. 18 сем’яў, якія на тыдзень абмяняліся мамамі, прызнаюцца: праект станоўча паўплываў на ўзаемаадносіны ў сям’і, многія канфлікты вырашыліся, а эмоцыі набылі новую свежасць і вастрыню.
Сутнасць рэаліці-шоу ў наступным: дзве сям’і, розныя па сацыяльным статусе, узроўні дастатку, родзе дзейнасці і месцапражыванні, на тыдзень мяняюцца жонкамі. Стаўшы паўнапраўнымі членамі новай сям’і, яны выконваюць усе абавязкі і жывуць па чужых законах. Затое на апошнія тры дні новая гаспадыня ўсталёўвае ўжо свае правілы. Звярніце ўвагу, што прапануецца абмен функцыямі маці, гаспадыні, але ніяк не любімай жанчыны. У дадзеным кантэксце жонка –
як пасада.
І ўдзельнікі праекта, і прафесійныя сямейныя псіхолагі сцвярджаюць: “Абмен жонкамі” сапраўды дапамагае ў вырашэнні сямейных праблем, прыўносіць разнастайнасць у шэрыя будні, дае каштоўны вопыт. Дадайце да пераваг цікавы працэс здымак і, безумоўна, вядомасць на ўсю глядацкую аўдыторыю.
Стваральнікі праграмы вельмі зацікаўлены, каб у ёй удзельнічалі вяскоўцы. Таму яшчэ вельмі спакуслівая акалічнасць для іх: усе фінансавыя выдаткі, звязаныя са здымкамі, пакрывае тэлеканал АНТ. Ну, а за ўдзел у праекце сем’ям з вёскі выплачваецца ганарар.
Калі вы вырашылі паўдзельнічаць, проста запоўніце заяўку на сайце тэлеканала АНТ www.ont.by ці напішыце на адрас: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 6-205 (з паметкай “Абмен жонкамі”).
Падрабязнасці па тэл.:
+ 37544-757-08-66.
Станьце новымі героямі любімай перадачы!
Арына ФЕДАРОВІЧ,
рэдактар праекта
“Абмен жонкамі”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.