Беларусь

Шчаслівыя разам


Прыгажуня-беларусачка Марына з Брэста і расіянін Аляксандр з горада Вязнікі Уладзімірскай вобласці пазнаёміліся тры гады таму ва ўкраінскім Кактэбелі, дзе абое адпачывалі на моры. Тым жа летам у жніўні згулялі вяселле. Месцам жыхарства выбралі Брэст, дзе праз год у маладой сям’і Сабліных нарадзілася дачка Ксенія. Таму Марына пакуль знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, а Аляксандр аформіў від на жыхарства і знайшоў добрую работу па сваёй спецыяльнасці ў «Брэстэнерга». Грамадзянства пакуль мяняць не збіраецца, бо і з расійскім пашпартам ён адчувае сябе ў Беларусі як дома. А да таго часу, калі падрасце дачка, упэўнены Аляксандр, граніцы і бар’еры ў Саюзнай дзяржаве канчаткова знікнуць.
Юрый МАКАРЧУК, «НТ».
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля