Школьная газета
Завяршыўся адборачны тур абласнога фестывалю школьных сродкаў масавай інфармацыі “Пішу пра цябе, мая школа!”
Аб жаданні паўдзельнічаць у фестывалі, які праходзіць у рамках Года інфармацыйнай культуры, заявіла 61 установа адукацыі. Журы адзначыла актыўнасць рэдкалегій школьных СМІ Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Брэста, Івацэвіцкага, Пружанскага, Ганцавіцкага, Кобрынскага, Столінскага, Бярозаўскага раёнаў, горада Пінска. Усе прэтэндэнты былі ацэнены па 11 крытэрыях. Творчы падыход да справы стваральнікаў школьных СМІ парадаваў. Вызначыць шасцёрку фіналістаў аказалася нялёгкай справай нават для журналістаў-практыкаў.
На гэты раз пашанцавала прадоўжыць барацьбу рэдкалегіям газет “Школьный фрегат” (САШ №1 г. Ганцавічы), “Камертон” (гімназія №6 імя Г.К. Жукава г. Брэста), “Гимназический калейдоскоп” (гімназія №2 г. Брэста), “Переменка” (САШ №3 г. Івацэвічы), “Шанс” (Аснежыцкая ДСАШ Пінскага раёна) і “Школьная планета” (САШ в. Новыя Лышчыцы Брэсцкага раёна).
Фінал пройдзе вясной у Брэсце. Рэдкалегіі атрымаюць тэму творчага задання і павінны будуць за дзень сабраць матэрыял у адной з брэсцкіх школ, каб выпусціць фестывальны нумар газеты. Разам з ім будзе ацэнена і мультымедыйная прэзентацыя школьных СМІ.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.