Брэст чакае “Стыль-2011”

Брэст чакае “Стыль-2011”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На дэманстрацыю сваёй калекцыі ў намінантаў “Школы моды” будзе 5 хвілін
Завяршыўся прыём заявак на штогадовы абласны конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль”. Нагадаем, што фэшн-форум пройдзе ў 13-ы раз. Гараджане з нецярплівасцю чакаюць яркага фінальнага спаборніцтва, якое, трэба адзначыць, добра ўдавалася ў папярэднія гады арганізатарам – аддзелу па справах моладзі, упраўленню адукацыі, упраўленню культуры аблвыканкама, УП “Салон-Стыль”, УП “Крэатыў-Студыя”, абласному камітэту ГА “БРСМ”, а таксама Цэнтру сучаснага стылю і моды “UNIVERSAL MODELS” (Белдзяржуніверсітэт).
– Сёння ў Беларусі ёсць тры гарады-лідары моднай індустрыі, – падзяліўся сваімі разважаннямі дызайнер Саша Варламаў на закрыцці “Стыля-2010”. – Вядома ж, гэта Мінск, бо ён з’яўляецца сталіцай і прыцягвае да сябе творчых людзей. Другое месца раней, дзякуючы свайму тэхналагічнаму ўніверсітэту, займаў Віцебск. Сёння першы пасля Мінска – Брэст. Усё, што задумваецца ў Мінску і Віцебску, у жыццё рэалізуецца ў Брэсце. Гэты горад паступова становіцца “кухняй” моды. Тут таленавітыя людзі робяць адзенне, якое будуць насіць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Удзельнікі конкурсу “Стыль-2011” будуць спаборнічаць у дзвюх намінацыях: “Школа моды” і “Майстар моды”. У першай сіламі памераюцца навічкі – студэнты, навучэнцы вучылішчаў, а ў другой – сапраўдныя профі. У мінулым годзе свята моды і прыгажосці гледачам фінальнага шоу падарылі 30 канкурсантаў. Сёлета жадаючых пакарыць журы на чале з мэтрам беларускай моды Сашай Варламавым значна больш, але ў фінал трапяць толькі самыя-самыя. Дарэчы, кастынгі і фітынгі конкурсу завершацца заўтра, а 19 лютага пачнуцца рэпетыцыі і актыўная падрыхтоўка да паказаў на сцэне.
Абласны  “Стыль” праводзіцца ў рамках Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю “Мельница моды”. Пераможцы атрымаюць запрашэнне ў сталіцу. Як паказала практыка мінулых гадоў, брэсцкія “стылягі” здольныя заваяваць і міжнародныя подыумы. Брэсцкі конкурс адкрыў шлях у высокую моду такім маладым дызайнерам, як Наталля Ляхавец, Вольга Барадзей, Мая Бярсеньева.
Акрамя таго, будуць выбраны дзве “Супермадэлі” – жаночая по-дыумная і мужчынская стандартная. Дэманстраваць модныя калекцыі будуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.
– Сёлета кастынгі праводзіліся сярод мадэльных агенцтваў, – расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы абласнога камітэта ГА “БРСМ” Святлана Цупрунюк. – Паспрабуем стварыць запамінальнае святочнае і непадобнае на іншыя шоу.
Самае моднае мерапрыемства года пройдзе 24 лютага ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Завяршальны акорд зімы абяцае быць ну вельмі стыльным!..
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мы адкрывалі для сябе Касцюшку

Следующая запись

Школьная газета