Страты кантрабандыстаў у апошнім месяцы лета склалі больш за 3,5 мільярда рублёў

Страты кантрабандыстаў у апошнім месяцы лета склалі больш за 3,5 мільярда рублёў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У апошнія дні жніўня супрацоўнікі ўпраўлення дэпартамента расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці  сумесна з пагранічнікамі на аўтадарозе Брэст –Тамашоўка, ля вёскі Камароўка Брэсцкага раёна спынілі для дагляду аўтамабіль “Фальксваген  Т4”, якім кіраваў  украінскі індывідуальны прадпрымальнік.  У мікрааўтобусе знойдзены 13 важкіх баулаў з імёнамі канчатковых адрасатаў на кожным. У іх знаходзіліся курткі і шубы без суправаджальных дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця рэчаў.
Па папярэдняй інфармацыі спецыялістаў камітэта дзяржкантролю, мужчынскія і жаночыя курткі з матэрыялу пад скуру розных памераў і колеру ў колькасці 640 адзінак ацэньваюцца ў 1 мільярд 920 мільёнаў беларускіх рублёў, а  23 жаночыя шубы пацягнулі на 138 мільёнаў.
Увесь тавар арыштаваны. Вядуцца праверачныя мерапрыемствы.
Нерэнтабельная рыба
Праведзены праверкі ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці
на 2011-2015 год
Планавыя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Рыбгас “Лактышы” Ганцавіцкага раёна  і рыбгасе “Сакалова”, які з’яўляецца філіялам ААТ “Палессегіправадгас”, размешчанага на землях Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў, выявілі шэраг парушэнняў.
Так, у  ААТ “Рыбгас “Лактышы” рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за мінулы год склала ўсяго 0,4 працэнта. Работы па рэканструкцыі і аднаўленні сажалак праводзіліся не на належным узроўні. Выяўлена таксама, што многія работы, у тым ліку пры кармленні рыбы, унясенні мінеральных удабрэнняў, вапны, падрыхтоўцы сажалак да зарыблення  практычна не механізаваны.
У рыбгасе “Сакалова” ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці за 2011 год паказаны недакладныя звесткі аб расходзе паліўна-энергетычных рэсурсаў. Выяўлены выпадкі ўнясення недакладных да-дзеных аб пратэрмінаваных дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцях у бок заніжэння.
Дапушчана несанкцыянаванае перавышэнне ўстаноўленых заканадаўствам тэрмінаў паступлення грашовых сродкаў ад экспарту рыбы ў Расію на суму больш за 3 мільёны расійскіх рублёў. У парушэнне патрабаванняў заканадаўства заработная плата ў трох выпадках у 2011 годзе і ў маі сёлетняга выплачвалася пазней устаноўленага тэрміну.
Спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю прадпісана: гэтыя і іншыя выяўленыя парушэнні ўхіліць.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ,
галоўны спецыяліст КДК Брэсцкай вобласці.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу экалагічных конкурсаў нямала землякоў

Следующая запись

У сераду старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар сустрэўся з актывам абласной арганізацыі БРСМ