У Ленінскім раёне Брэста – новы кіраўнік
Адміністрацыю гэтага раёна абласнога цэнтра ўзначаліў Дзмітрый Гарадзецкі, які раней займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама. Чарговага лідара “ленінцаў” кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар прадставіў гаспадарчаму актыву раёна напрыканцы мінулага тыдня.
Было выказана спадзяванне, што ў новай іпастасі Дзмітрый Мікалаевіч праявіць сябе з лепшага боку. А поле для дзейнасці на падобнай пасадзе – самае што ні ёсць шырокае, таму Канстанцін Сумар не прамінуў адзначыць тыя праблемныя моманты, на якіх варта засяродзіць увагу ў новым годзе. Ён, у прыватнасці, назваў шэраг прадпрыемстваў, якія патрабуюць тэрміновага рэфармавання, зрабіў акцэнт на неабходнасці стварэння багатай прадпрымальніцкай базы. Варта паклапаціцца пра эфектыўныя меры па добраўпарадкаванні некаторых мікрараёнаў Брэста, напрыклад, Граеўкі, Дуброўкі, Рэчыцы. Удасканалення патрабуюць і матэрыяльна-тэхнічныя базы асобных школ, сярод слабых звёнаў – забеспячэнне кадрамі ўстаноў аховы здароўя.
– Каля 64 працэнтаў ад аб’ёмаў прамысловасці Брэста прыходзіцца на долю прамысловага сектара Ленінскага раёна, – заўважыў Дзмітрый Гарадзецкі. – Гэта накладвае сур’ёзную адназнасць, у першую чаргу – за ўстойлівае развіццё прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Ленінскі раён не проста іграе важную ролю ў эканоміцы горада, але і дапамагае фарміраваць станоўчае ўражанне аб эканамічнай сітуацыі на Брэстчыне ў цэлым. Таму градус адказнасці паніжаць не варта.
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.