Кіраўнік вобласці адразу ж зазначыў: “Участак працы – складаны. Але ў Андрэя Анатольевіча ёсць значны вопыт работы”. Таму губернатар спадзяецца на тое, што наваспечаны намеснік пакажа эфектыўнасць працы, на якую ён разлічвае. Высокую эфектыўнасць!
Так як адным намеснікам у старшыні аблвыканкама стала больш, былі перагледжаны іх функцыянальныя абавязкі. Цяпер пытанні эканомікі (большасць з іх), цэнаўтварэння, маёмасных адносін, інвестыцыйнай палітыкі, гандлю, рэгіянальных сувязей, прадпрымальніцтва і… (пералік далёка не поўны) ускладзены на Андрэя Клеца, які дагэтуль паспяхова працаваў на пасадах кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста і старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, а яшчэ раней узначальваў падатковую інспекцыю ў Кобрыне.
Нягледзячы на даволі прыкметныя дасягненні ў развіцці народнагаспадарчага комплексу, кіраўнік вобласці спыніўся на пытаннях, якія патрабуюць першачарговай увагі. І не проста патрабуюць – іх неабходна вырашаць. На думку Канстанціна Андрэевіча, з улікам памылак і недахопаў трэба сур’ёзна паправіць работу па асобных кірунках. І пачаў ён з камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама: “Быццам бы ўсё тут робіцца. Але не хапае наступнага: тое, чаму вучылі іншых, не даводзіцца да лагічнага завяршэння”. Хоць спецыялісты і замацаваны за рэгіёнамі, гаспадаркамі, ды чамусьці назіраецца “таптанне на месцы”. Правялі мерапрыемства і на тым – кропка. Навідавоку – кампанейшчына, заявіў Канстанцін Сумар.
Ён таксама ўзгадаў існуючыя праблемы ў жывёлагадоўлі, адну з самых надзённых – кармавую базу, абслугоўванне здадзеных у эксплуатацыю сучасных даільных залаў. Пасля чаго закрануў работу камітэта эканомікі. Губернатар перакананы: на высокім узроўні прааналізаваць дзейнасць таго ці іншага прадпрыемства можна тады, калі спецыяліст пабывае ў калектыве і пабачыць усё на свае вочы, а не зыходзячы з “плюсаў” і “мінусаў” статыстычных дадзеных. Калі будуць зразумелымі прычыны “мінусаў” – тады знойдуцца дакладныя варыянты для іх выпраўлення. А яшчэ Канстанцін Андрэевіч “прайшоўся” па інвестпалітыцы, аптымізацыі рабочых месцаў, развіцці прадпрымальніцтва, рабоце з дзяржмаёмасцю, эканомным выкарыстанні бюджэтных сродкаў…
Падагульняючы сваё выступленне, кіраўнік вобласці зазначыў: “Мы сёлета будзем ацэньваць работу кіраўніка менавіта па эканамічных паказчыках. Таму ў любым упраўленні ці аддзеле варта зразумець: эфектыўнасць работы павінна стаць прыярытэтам… Ад нашай з вамі працы залежыць стан спраў не толькі ў эканоміцы, а ў цэлым у той сям’і, што завецца “жыхары Брэсцкай вобласці”.
Галіна МІХАЛЕВІЧ, “НТ”.
Главная На першым плане Кіраўнік вобласці прадставіў свайго новага намесніка Андрэя Клеца
от8 февраля, 2019
Кіраўнік вобласці прадставіў свайго новага намесніка Андрэя Клеца
