Сёння ў Ляхавічах адкрываецца раённая паліклініка

Сёння ў Ляхавічах адкрываецца раённая паліклініка

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Рэканструкцыя працягвалася амаль год. Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва райвыканкама, якое выступала заказчыкам на гэтым аб’екце, паведамілі, што ўсе работы выкананы з высокай якасцю. Генеральны падрадчык будоўлі – ПМК-13 трэста “Пінсксаўгасбуд” – пастараўся, каб у адноўленым будынку медыцынскай установы ўтульна адчувалі сябе і медработнікі, і пацыенты.
Побач са старым корпусам паліклінікі вырас новы – прыгожы, дыхтоўны, сучасны. Тут размясціліся кабінеты ўрачоў, рэгістратура, ёсць ліфт для цяжкіх хворых. На рэканструкцыю выдаткавана з бюджэту каля 24 мільярдаў рублёў.

Нагадаем, летась на абласных дажынках кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар паабяцаў ляхавіччанам, што ў іх раёне яшчэ будуць наваселлі. Як бачым, сваё слова ўлада трымае.
Віктар СЛАВІН, “НТ”,
г. Ляхавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Кіраўнік вобласці прадставіў свайго новага намесніка Андрэя Клеца

Следующая запись

Прадукцыя кампаніі “Савушкін прадукт” атрымала адразу тры прэміі