У школах пачалася рэалізацыя спецыяльнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

У школах пачалася рэалізацыя спецыяльнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Вызначэнне “непаседы” заўсёды адносілася да дзяцей. Няўрымслівым гарэзам цяжка было ўседзець на месцы, а таму ў іх у пашане былі рухавыя гульні. Але сучасныя дзеці мала рухаюцца. Спецыялісты ў адзін голас сцвярджаюць: праблемы са здароўем абвастраюцца, калі малыя становяцца школьнікамі. “Букет” хвароб вачэй, паставы, лішняя вага і затрымкі ўзроставага развіцця – усё гэта выклікала заклапочанасць дарослых, і яны, у рэшце рэшт, прынялі рашэнне – школьнікам неабходна дапамагчы. Так, з 1 кастрычніка ў раскладах навучальных устаноў краіны з’явіўся абавязковы факультатыў “Гадзіна здароўя і спорту”. Па рашэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ён праводзіцца за кошт вучэбных гадзін, якія выдзяляюцца на факультатывы, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.
Новы факультатыў з задавальненнем прынялі вучні сярэдняй школы №3 г. Брэста. Чаму б не пагуляць у валейбол, футбол ці не паплаваць? Аэробіка даспадобы дзяўчатам, а гімнастычныя і сілавыя практыкаванні дапамогуць хлопцам стаць больш вынослівымі. Як расказалі ў навучальнай установе, пры фарміраванні груп улічылі асаблівасці дзяцей, стан іх здароўя і інтарэсы. Адзнак на занятках не ставяць, але якасць іх ад гэтага не церпіць. “Нам весела і цікава на фізкультурным факультатыве”, – дружна ацанілі новы “ўрок” пяцікласнікі. Насамрэч, хіба можа быць сумна, калі ты часцей бываеш на свежым паветры, актыўна рухаешся, гуляеш з сябрамі-аднакласнікамі, спаборнічаеш?
Дарэчы, медыкі ініцыятыву педагогаў падтрымалі і выказаліся абедзвюма рукамі за “Гадзіну здароўя і спорту”. Разам з настаўнікамі яны спадзяюцца, што фізкультурны факультатыў прыжывецца ў школах і дапаможа зберагчы здароўе дзяцей.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ
імя А.С. Пушкіна.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь правядзе прыём у Брэсце

Следующая запись

Падарунак камунальнікам