Водгукі “гарачага” сезона
Багаты ўраджай узнагарод сабралі берасцейцы на закрыцці трэцяга працоўнага семестра ў Мінску
Ва ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў сталічным Маладзёжным тэатры эстрады, прынялі ўдзел лепшыя байцы, камандзіры і камісары студатрадаў, начальнікі штабоў працоўных спраў з усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, суб’ектаў гаспадарання, якія прымалі ў сябе маладзёжныя атрады, а таксама ветэраны студатрадаўскага руху і замежныя госці.
Лісты падзякі ад цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” атрымалі: абласны штаб студэнцкіх атрадаў, штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі БрДУ імя А.С. Пушкіна, будаўнічы атрад “Працоўныя рэзервы” Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. Таксама былі заахвочаны індывідуальна ўдзельнікі трэцяга семестра: камандзір студатрада “Флагман” з Ляхавіч Юлія Гуніч, камандзір лінейнага педагагічнага атрада “Фартуна” зводнага педагагічнага атрада імя Дзмітрыя Гвішыяні горада Брэста Таццяна Васілюк-Захожая. Лепшым камісарам прызнана Ганна Кандрацюк з лінейнага педагагічнага атрада “Новае пакаленне” Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Не было роўных берасцейцам і ў конкурсе “Валанцёр года – Добрае сэрца”. У намінацыі “Лепшае валанцёрскае аб’яднанне ў сацыяльнай сферы” першае месца заняў валанцёрскі атрад “Дабрыня” пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Вельмі ўразіў і запомніўся ўдзельнікам сустрэчы ў сталіцы парад студатрадаўскіх сцягаў і дэманстрацыя формы розных гадоў, у якой была паказана і брэсцкая форма. Адметна, што суправаджалі паказ вершы, якія дэлегаты ад нашай вобласці напісалі самі.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота з архіва АК ГА “БРСМ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.