Беларусь

Камп’ютар 300-тысячнаму госцю


КАМП’ЮТАР 300-ТЫСЯЧНАМУ ГОСЦЮ
Назаўсёды запомніцца экскурсія ў Белавежскую пушчу вучням 1-5 класаў Стрыгаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кобрынскага раёна.
Менавіта ў гэтай турыстычнай групе быў 300-тысячны наведвальнік Нацыянальнага парка. Дзед Мароз падарыў школьнікам камп’ютар, які ўжо заняў месца ў сельскай школе.
ТРАДЫЦЫЙНЫ ВЕЧАР
У абласным Цэнтры мала-дзёжнай творчасці адбылося традыцыйнае свята “Калядныя вечары”, арганізаванае ўзорнай студыяй эстэтычнага выхавання “ОКеан”.
Вечарына праходзіла ўжо ў пяты раз. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і Праасвяшчэнны Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі.
ГРАМАДЗЯНЕ, ПАТРЫЁТЫ
20-21 студзеня прайшоў абласны семінар-практыкум па падрыхтоўцы метадычных матэрыялаў да рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту.
У форуме “Рэгіянальны вопыт устаноў пазашкольнага выхавання і навучання па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і моладзі” прынялі ўдзел загадчыкі аддзелаў, метадысты, педагогі вобласці.

ПАДРАСТАЮЦЬ АСІЛКІ
Лёгкаатлетычны манеж прыняў адкрытае першынство па паўэрліфтынгу сярод юнакоў, выхаванцаў цэнтра маладзёжных і падлеткавых клубаў Брэста, клуба “Арыенцір”.
Спаборніцтвы падтрымаў Маскоўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”. У малодшай узроставай групе 1-е месца заняў Аляксандр Свідуновіч, другое і трэцяе падзялілі Юрый Крыштопчык і Павел Васілюк. У старэйшай групе пераможцам стаў Раман Чарановіч, сярэбраную і бронзавую ўзнагароды атрымалі Васіль Вярэніч і Юрый Каржавін.

У НЯДЗЕЛЮ – НА ЛЫЖНЮ!
Заўтра ў Драгічыне пройдзе раённы чэмпіянат па лыжных гонках.
У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Арганізатары абяцаюць шмат пазітыўных эмоцый гледачам і прыемныя сюрпрызы ўдзельнікам. Дружна выйсці на лыжню збіраецца і моладзь раёна.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля