Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • За незаконную нарыхтоўку бярозавага соку – штраф да 20 базавых велічынь

За незаконную нарыхтоўку бярозавага соку – штраф да 20 базавых велічынь


Ну які ж беларус не любіць бярозавы сок! Цяпер наступіў аптымальны час для яго нарыхтоўкі. Важна толькі пры гэтым выконваць патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства
У прыватнасці, нарыхтоўшчыкі гэтага карыснага напою павінны мець пры сабе спецыяльны лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку. Звычайныя ж грамадзяне маюць магчымасць набыць сок у лясніцтвах.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з п.12, 13 Правіл нарыхтоўкі другаступенных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання нарыхтоўка сокаў забараняецца ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый, у населеных пунктах, у дэндралагічных парках і батанічных садах, у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах знаходжання дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у зонах аховы нерухомых матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцей, на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акруг санітарнай аховы курортаў, у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
За нарыхтоўку сокаў на забароненых тэрыторыях ці без дазвольнага дакумента прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць – штраф да 20 базавых велічынь.
Аляксандр ДАМАШЭВІЧ,
дзяржаўны інспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля