Беларусь

Рэзананс: “Раптам знікла ТБ…”


Матэрыял пад такім загалоўкам у “НТ” быў надрукаваны 3 лютага. Гаворка вялася аб тым, што шэраг брастаўчан і жыхароў прыгарада сутыкнуліся з праблемай: знік тэлевізійны сігнал. Калі людзі звярнуліся ў гарвыканкам, з імі размаўлялі некарэктна, нават груба.
Рэдакцыя атрымала рэагаванне з Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Першы намеснік старшыні гарвыканкама Уладзімір ЛАПЦЕЙКІН паведаміў, што “выканаўчы камітэт праводзіць работу па інфармаванні гараджан аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы пераходу на лічбавае тэлебачанне. У мясцовым друку, на сайце гарвыканкама, іншых гарадскіх інтэрнэт-рэсурсах размешчаны артыкулы, у якіх паведамляецца аб зменах у трансляцыі тэлевізійных каналаў і прапаноўваюцца варыянты пераходу на лічбавае тэлебачанне. Дадзеная тэма ўзнімалася ў эфіры тэлерадыёкампаній “Брэст” і “Буг-ТВ”, аператараў кабельнага тэлебачання “Элсат” і “ТВ-сат”. Акрамя таго, размешчаны 3000 аб’яў у зоне абслугоўвання кабельнага аператара “Кабельнае тэлебачанне”.
Па інфармацыі гарвыканкама, грамадзяне ўсё роўна звяртаюцца ў выканкам – у першую чаргу, жыхары прыватнага сектара. Часта такія звароты надзвычай эмацыянальныя. Як і рэакцыя на незадавальняючыя іх адказы. “Разам з тым, спецыялісты, якія маюць непасрэдны кантакт з грамадзянамі, дадаткова папярэджаны наконт неабходнасці выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату”, гаворыцца ў афіцыйным рэагаванні з гарвыканкама.
З 1 сакавіка пачала працаваць даведачна-інфармацыйная служба па пытаннях пераводу на лічбавае вяшчанне тэлевізійных праграм сацыяльнага пакета. Для работы службы выдзелены нумар 172 з пераадрасацыяй званкоў з населеных пунктаў вобласці дыспетчару ў Брэсцкі цэх УКХР (в. Ракітніца Жабінкаўскага раёна).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля