Рэзананс: “Санітарная зона”

Рэзананс: “Санітарная зона”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Крытычная заметка пад такой назвай была надрукавана ў 8-м нумары “НТ”. Гаворка ў ёй вялася пра тое, што дызель-цягнік Брэст – Забалацце, а дакладней – яго пасажыры, ігнаруюць правілы экалагічных паводзін: забруджваюць Брэст, бо пік наведвання туалета якраз прыпадае на час, калі састаў ужо ўязджае ў горад. Чаму ж ніхто не турбуецца пра захаванне правіл для санітарнай зоны?
На рэагаванне матэрыял быў дасланы кіраўніцтву Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У адказе рэдакцыі намеснік начальніка аддзялення чыгункі Аляксандр СНЫТКО паведаміў:
“Артыкул “Санітарная зона” разгледжаны сумесна з зацікаўленымі бакамі. Па сутнасці пастаўленых пытанняў паведамляем, што для вузлавой станцыі Брэст на ўчастку Брэст – Ковель дадаткам 1 да “Санітарных правіл утрымання пасажырскіх вагонаў па шляху руху” вызначана мяжа санітарнай зоны – прыпыначны пункт Каменная.
З мэтай безумоўнага падтрымлівання санітарных зон кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення чыгункі прыняты шэраг кіраўнічых рашэнняў.
Кіраўніцтву лакаматыўнага дэпо Брэст вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны ўказана на няўхільнае выкананне санітарных норм работнікамі ў частцы рэжыму работы туалетаў прыгарадных цягнікоў”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У клубе “Сфера” выбралі “Каралеву Вясну”

Следующая запись

«Беларусбанк» знізіў стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля