У клубе “Сфера” выбралі “Каралеву Вясну”

У клубе “Сфера” выбралі “Каралеву Вясну”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У Брэсце прайшоў абласны тур Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2012”. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Брэсцкі абласны камітэт ГА “БРСМ”, аддзел па справах моладзі Брэскага аблвыканкама пры падтрымцы ВНУ вобласці.
У гэтым годзе ўдзел у абласным этапе прынялі 9 прыгажунь з трох ВНУ. Нягледзячы на тое што, падчас конкурса панавала добрая атмасфера, канкурэнцыя была жорсткай. Нічога дзіўнага, кожная з канкурсантак ужо стала лепшай ва ўніверсітэцкіх турах і ніхто не хацеў саступаць. Да таго ж у Мінск, на рэспубліканскі тур, паедуць толькі тры пераможцы.
Праграма конкурсу была насычанай: дзяўчыны паўдзельнічалі ў некалькіх дэфіле, прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці ў творчым конкурсе і нават падзяліліся з гледачамі цікавымі гісторыямі са свайго жыцця.
Па выніках усіх конкурсаў тытул “Каралева Вясна” атрымала Крысціна Скуратовіч, студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, першай Віцэ-Міс стала Марыя Чарняк, другой Віцэ-Міс Алёна Касцючык (абедзве дзяўчыны студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта). Дарэчы, у гэтым годзе упершыню прызначаўся тытул “Каралева Вясна анлайн”. Пераможцу ў гэтай намінацыі абіралі карыстальнікі інтэрнэта. Ею стала Аляксандра Кузміцкая, студэнтра БрДТУ.
Дарэчы, ужо ў нядзелю, 1 сакавіка, у Мінску адбудзецца рэспубліканскі этап конкурса. Удачы нашым дзяўчатам!

Яўгенія Мароз г.Брэст

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Змянілася мінімальная стаўка дзяржаўнай пошліны за разгляд іскавых заяў

Следующая запись

За незаконную нарыхтоўку бярозавага соку – штраф да 20 базавых велічынь