Завяршыў работу абласны маладзёжны лагер актыву

Завяршыў работу абласны маладзёжны лагер актыву

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На працягу ўжо 16 гадоў кожнае лета хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў Берасцейшчыны збіраюцца на лясной паляне каля Белага возера ў летніку “Лідар”. Аднак гэта не просты лагер і не кожны можа трапіць сюды – толькі самая спартыўная, творчая і актыўная моладзь. У летнік прыязджаюць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай піянерскай арганізацыі, руху КВЗ і ўдзельнікі дзіцячага гарадскога парламента. Лагер дапамагае падлеткам развіваць лідарскія здольнасці, вучыць працаваць у дружным калектыве. У гэтым годзе разам сабралася група з 30 чалавек, сярэдні ўзрост якой складаў 15 гадоў.
Умовы ў “Лідары” не звычайныя, а ваенна-палявыя. Замест дамоў –  палаткі, замест газавай пліты –  вогнішча, а сістэма водазабеспячэння –  самаробная. Такія ўмовы стварыла 38-я мабільная брыгада, каб паказаць, што такое жыццё ў арміі і наколькі гэта цікава.
Лагер “Лідар” – гэта не толькі патрыятычнае, але і працоўнае выхаванне падрастаючага пакалення. Дзеці заўсёды памятаюць пра свае абавязкі: паеў –  памый посуд за сабой, насмечана – прыбяры. Ваду носяць самі, шукаюць дровы –  жывуць, як дарослыя людзі. Усе культурна-масавыя мерапрыемствы – таксама іх ініцыятыва. Дарослыя ім толькі дапамагаюць.
Сёлетні лагер актыву вызначыўся надзвычай насычанай праграмай на сустрэчы. Кожны дзень прыязджалі госці: вайскоўцы, святары, выратавальнікі, журналісты, рабяты з іншых летнікаў. Было шмат дыскусій і “круглых сталоў”, конкурсаў і трэнінгаў. Уражанняў хопіць на ўвесь год. За  два тыдні маладыя лідары шмат чаму навучыліся. З багажом ідэй яны вярнуліся на гэтым тыдні дамоў. А ў верасні, няма сумнення, багаж гэты абавязкова ім вельмі спатрэбіцца, каб зрабіць жыццё равеснікаў яшчэ больш цікавым і карысным нашаму грамадству.
Наталля ЧОПЧЫЦ,
г. Брэст

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Учора ў Брэсце прайшла абласная нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічага комплексу Брэстчыны

Следующая запись

Знакаміты спартсмен Андрэй Макараў падзяліўся з дзецьмі сакрэтамі сваіх перамог