Званы памяці

Званы памяці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У рамках акцыі “Зноў памяці званяць званы: чытаем верш па-беларуску” ў Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў раённы конкурс на лепшага чытальніка вершаў грамадзянска-патрыятычнага гучання
У ім прынялі ўдзел 17 юных чытачоў з розных бібліятэк Бярозаўшчыны. Конкурс стаў сапраўды тэатрам аднаго акцёра, дзе кожны чытальнік прагнуў сілай сваёй творчай уявы, таленту дэкламатара спасцігнуць вобразнасць літаратурнага тэксту ярка і індывідуальна данесці яго да слухача. Плакалі шчырымі слязамі дарослыя, калі чытала верш Рыгора Барадуліна “Бацьку” адзінаццацікласніца з Белаазёрска Анастасія Царковіч. Пакарылі сэрцы журы самыя маленькія канкурсанткі – чытачкі Сялецкай і Спораўскай сельскіх бібліятэк чацвёртакласніцы Таня Гусева і Алёна Пашкевіч, якія таленавіта, з акцёрскім майстэрствам прачыталі вершы Петруся Броўкі “Мёртвая вёска” і Ірыны Касянковай “Сон”.
Юныя чытачы Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш, Здзітаўскай і Міжлескай сельскіх бібліятэк Павел Казлоўскі, Яніна Бруйла, Дзіяна Пунько прапанавалі ўвазе слухачоў вершы аб вайне паэтаў-землякоў – Ніны Мацяш “Чэрвеньская балада 1941 года дня 25-га”, Міколы Валошчыка “Здзітаўская абарона”, Раісы Баравіковай “Маленькім партызанам Вялікай Айчыннай вайны…”.
Пераможцамі конкурсу журы назвала Анастасію Царковіч,  Таню Гусеву, Алёну Пашкевіч. Яны ўзнагароджаны дыпломамі з лагатыпам конкурсу, каштоўнымі падарункамі і прызамі. Лепшыя чытальнікі і дэкламатары выступяць на мясцовым радыё і ў тэлеэфіры.
Дзяцей-чытачоў і іх бібліятэкараў шчыра вітаў пачэсны госць мерапрыемства, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Сцяпанавіч Труцько.
Ала ДРАГАН,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Бярозаўскай ЦРБ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Буйнейшая ў краіне гандлёвая сетка “Еўраопт” прырасла ў Брэсце яшчэ адным супермаркетам

Следующая запись

У Брэсце прайшла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст праваслаўны”