Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У Брэсце прайшла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст праваслаўны”

У Брэсце прайшла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст праваслаўны”


З 14 па 21 чэрвеня ў горадзе над Бугам праходзіла Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст праваслаўны”
Прысвячалася выстава 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму цэнтральнай падзеяй яе стала Міжнародная навуковая канферэнцыя “Айчынныя войны Святой Русі”.
Выстава сабрала каля 40 удзельнікаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Ізраіля. Сярод іх – праваслаўныя манастыры, храмы, выдавецтвы, якія прывезлі сваю прадукцыю: манастырскія святыні, іконы, прадметы царкоўнага ўжытку, разнастайныя аўдыё- і відэаматэрыялы для дзяцей і дарослых, духоўную літаратуру. А народныя майстры прапанавалі вырабы з керамікі, гжэльскага фарфору, казінага пуху, арэнбургскія хусткі. Тут можна было таксама набыць бальзамы, мёд і іншыя прадукты пчалярства, атрымаць у спецыялістаў кансультацыі па прымяненні лекавых траў і мёду.
Духоўна-асветніцкая праграма выставы прадугледжвала правядзенне “круглых сталоў”, семінараў, лекцый, творчых сустрэч і гутарак са святарамі Брэсцкай епархіі, дэманстрацыю мастацкіх і дакументальных фільмаў. Унікальную мастацкую выставу ікон і карцін з бурштыну прапанавалі майстры Біжака з г. Гродна.
На выставе “Брэст праваслаўны” штодзённа знаходзіўся свяшчэннік, з якім можна было пагаварыць і вырашыць свае духоўныя пытанні.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля