9 ліцэнзій на ўдзел у лонданскай Алімпіядзе ўжо заваяваны спартсменамі Берасцейшчыны

9 ліцэнзій на ўдзел у лонданскай Алімпіядзе ўжо заваяваны спартсменамі Берасцейшчыны

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

9 ліцэнзій на ўдзел у лонданскай Алімпіядзе ўжо заваяваны спартсменамі Берасцейшчыны
Менш чым год застаўся да ХХХ летняй Алімпіяды ў Лондане. На рахунку брэсцкіх спартсменаў – 9 заваяваных ліцэнзій на ўдзел у самых прэстыжных у свеце спаборніцтвах. Задача для нашых алімпійцаў – 5 медалёў рознай вартасці, для рэспублікі – 25.
– Вялікіх праблем з падрыхтоўкай нашых алімпійцаў няма, – расказаў начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму абл-выканкама Мікалай Хевук. – Усе пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку. Самае складанае – знайсці фінансаванне, але для гэтага мы і працуем. Рэальна прэтэндуюць на медалі прадстаўнікі веславання акадэмічнага, а таксама на байдарках і каноэ, плавання, лёгкай атлетыкі, фехтавання, бадмінтона, стральбы кулявой.

Падчас чарговай прэс-канферэнцыі (на здымку) спартсменамі і іх трэнерамі былі ўзняты канкрэтныя праблемы. Так, напрыклад, адзін з самых перспектыўных стралкоў Брэстчыны Юрый Шчарбацэвіч, які выйграў нядаўна  ўніверсіяду ў Кітаі, належнага інвентару (вінтоўкі і спецыяльных патронаў) пакуль не мае. Падыходзячы вытворца знаходзіцца ў Германіі. Спартсмену неабходна асабіста ехаць за мяжу і індывідуальна падбіраць зброю. Для8Fвая стральба – такі від спорту, дзе вялікую ролю адыгрывае тэхнічнае аснашчэнне спартсмена. Акрамя таго, увесь час неабходна паказваць высокія вынікі, бо ліцэнзія не з’яўляецца імянной і ў апошні момант на Алімпіяду можа паехаць лепш падрыхтаваны спартсмен.
Праблема з інвентаром –  асноўная ў спартсменаў. Таксама галаўным болем з’яўляецца набыццё лодак для весляроў. Калі ў тытулаванага Алега Юрэні прапаноў ад сусветна вядомых фірм шмат, дык менш вядомым маладым спартсменам прыходзіцца цяжка. Лодкі айчыннага вытворцы з Асіповіч, мякка кажучы, не адпавядаюць характарыстыкам.
А вось плыўцам скардзіцца не даводзіцца. У вобласці створаны проста казачныя ўмовы – толькі паказвайце вынік. Акрамя таго, усе кандыдаты на ўдзел у Алімпійскіх гульнях могуць у любы час наведваць усе спартыўныя аб’екты і праводзіць патрэбныя заняткі.
Вядома, спартсменаў-алімпійцаў рыхтуюць не адзін год: на сустрэчу з прэсай прыйшлі будучыя зорачкі вялікага спорту Юлія Рапінская і Ганна Зінчук (цяжкая атлетыка). Дзяўчаты ўжо адкрылі рахунак медалёў і маюць намер заваяваць алімпійскія вяршыні. Што ж, будзем перажываць за іх на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Пакуль жа трымаем кулакі за нашых у іх перадлонданскіх іспытах, а ў хуткім часе – і на саміх алімпійскіх стартах на Туманным Альбіёне.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пабачыла свет кніга “Птушкі” Алеся Бадака

Следующая запись

“Белаграпрамбанк” правёў розыгрыш прызоў гульні “Падары мару!”