Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці правяло на Кобрыншчыне сустрэчу маладых спартсменаў рэгіёна з дзецьмі, якія адпачываюць у летніку “Хваля”

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці правяло на Кобрыншчыне сустрэчу маладых спартсменаў рэгіёна з дзецьмі, якія адпачываюць у летніку “Хваля”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Алімпійскія аўтографы
Асабліва цёпла прымалі ў “Хвалі” земляка, выхаванца Кобрынскай КСДЮШАР Ілью Сірацюка. Ён нядаўна ўдзельнічаў у XI Алімпійскім фестывалі ў Трабзоне (Турцыя). Там за медалі ў складзе нацыянальнай каманды змагаліся 14 спартсменаў з Брэсцкай вобласці. Трое з іх вярнуліся дадому не з пустымі рукамі: Ганна Зінчук прывезла “золата” ў кіданні молата, Ілья Сірацюк заваяваў “серабро” ў бегу на 200 метраў і Павел Кіпра – “бронзу” ў скачках у вышыню.
Разам з сярэбраным прызёрам Трабзона з дзецьмі сустрэліся лёгкаатлеты Галіна Амяляшчык, Ірына Андрыкевіч, Аляксандра Астахава і Кацярына Арцюх. На імправізаванай прэс-канферэнцыі, дзе ў ролі журналістаў выступілі юныя адпачывальнікі летніка, спартсменам давялося адказаць на самыя розныя пытанні. Замест запланаваных на гутарку 30 хвілін прэс-канферэнцыя доўжылася гадзіну. Такія ўжо цікаўныя аказаліся “хвалеўцы”!

– Нам не ўпершыню быць у цэнтры ўвагі, – дзяліўся ўражаннямі Ілья Сірацюк, – але калі задаюць каверзныя пытанні – заўсёды трохі хвалюешся. Прыемна, што цябе ведаюць, сочаць за тваімі поспехамі і “хварэюць”. Наперадзе спаборніцтва ў Фінляндыі, і хочацца паказаць добрыя вынікі – нельга падводзіць землякоў.
А на пытанне пра мару спартсмены дружна адказалі, што вяршыня спартыўнай кар’еры –  Алімпійскія гульні. І дрэнны той спартсмен, які не марыць узысці на алімпійскі п’едэстал.
На памяць аб мерапрыемстве ў “Хвалі” маладыя атлеты атрымалі сувеніры ад Прадстаўніцтва НАК, а галоўнаму герою сустрэчы –  сярэбранаму прызёру Алімпійскага фестывалю ў Трабзоне Ілье Сірацюку ўручылі спецыяльны падарунак – валейбольны мяч з аўтографамі вядомых землякоў – бронзавых прызёраў Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне Юліі Бічык і Наталлі Гелах, а таксама ўладальніка сярэбранага медаля Алімпіяды-80 Барыса Ісачэнкі.
Ірына АЛЬШОВА,
прэс-сакратар
Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.
Фота з архіва НАК.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сёння горад над Бугам сустракае ўдзельнікаў IХ Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прысвечанага Міжнароднаму году лясоў

Следующая запись

У Брэсце прайшоў міжнародны юнацкі турнір па хакеі з шайбай