У Брэсце прайшоў міжнародны юнацкі турнір па хакеі з шайбай

У Брэсце прайшоў міжнародны юнацкі турнір па хакеі з шайбай

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На лёдзе… волаты
На пляцоўцы Лядовага палаца ў абласным цэнтры з 21 па 24 жніўня было горача – на лёдзе тут у традыцыйным хакейным турніры “Волат – 2011” змагаліся 8 каманд змагаліся юнацкія хакейныя каманды з Беларусі, Расіі, Славакіі. Нашу рэспубліку прадстаўлялі хакейныя клубы “Брэст”, “Пружаны” і “Юнацтва” з Мінска.
Гулялі эмацыянальна, аддаючы ўсе сілы барацьбе – так можна ахарактарызаваць настрой турніру. Непасрэднасць юных хакеістаў тым не менш не перашкаджала ім паказваць добры хакей.
Гаспадары турніру ў двух стартавых матчах перамаглі “Амур” з Хабараўска і славакаў з Пухава. Але пераможнага запалу трошкі не хапіла – у выніку брастаўчане ўзялі толькі “бронзу”. “Мы крыху расчараваныя тым, што не змаглі выступіць у галоўным фінале, – сказаў настаўнік брэсцкіх хакеістаў Вадзім Селявонік. – І ўсё ж трэцяе месца – добры вынік. Хацеў бы адзначыць у камандзе Косцю Яромчыка – хлопец, як кажуць, “выстраліў” на гэтым турніры. Сапраўднымі лідарамі былі браты Сушко. Радуе камандны дух, ён і стварае выдатную гульню”.
У фінальным матчы сустрэліся каманды “Юнацтва” і “Паўночная зорка” з Масквы. Лік 7:3  прынёс перамогу масквічам. Іх абаронца Аляксей Герыч стаў лепшым на турніры ў сваім амплуа. Індывідуальныя прызы атрымалі таксама варатар “Ястрабаў” Яўген Вараб’ёў, форвард “Юнацтва” Леанід Іваноўскі і лепшы бамбардзір з каманды “Пухаў” Якуб Лугавы.
Ганна ІВАШЧАНКА,
Дзмітрый ШЫФЕРШТЭЙН,
студэнты БрДУ
імя А.С. Пушкіна.
Фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці правяло на Кобрыншчыне сустрэчу маладых спартсменаў рэгіёна з дзецьмі, якія адпачываюць у летніку “Хваля”

Следующая запись

Шукайце зубра не толькі ў Белавежскай пушчы…