У ПРУЖАНАХ ПАДРАСТАЮЦЬ БУДУЧЫЯ ЗОРКІ БЕЛАРУСКАГА ХАКЕЯ

У ПРУЖАНАХ ПАДРАСТАЮЦЬ БУДУЧЫЯ ЗОРКІ БЕЛАРУСКАГА ХАКЕЯ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Хакей – спорт для моцных людзей. І хоць сёння не радуюць беларусаў гучнымі перамогамі ні нацыянальная зборная, ні вядомыя клубы КХЛ, ды ёсць надзея на будучае пакаленне спартсменаў.
У сёлетнім сезоне сталіцай дзіцячага хакея па праву можна назваць Пружаны. Менавіта таму, напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, “Народная трыбуна” ўзгадвае адзін з самых яркіх эпізодаў спартыўнай хронікі  і яе герояў. Юныя хакеісты выйгралі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” ў малодшай узроставай групе. А яшчэ запомніліся яны аматарам “лядовых баёў” перамогамі ў такіх спартыўных спаборніцтвах,  як “Белавежская пушча-2011”.
Дарэчы, пружанская каманда “Мухавец” – адна з самых малодшых. У ёй гуляюць спартсмены 1998-1999, а таксама 2000-га  гадоў нараджэння. Якраз 11-гадовыя Эдуард Сіманенка, Валерый Папоў, Яўген Стасюк і Ілья Кандрацюк сталі найбольш папулярнымі і выніковымі ігракамі на турнірах. Цудоўна выступілі капітан Арцём Ліцкевіч і галкіпер Яўген Кот. Сярод чэмпіёнаў “засвяцілася” і дзяўчына Таня Мядзведзева. А да перамог дзіцячую аматарскую каманду вядзе трэнер Дзяніс Хадаровіч.
Залатыя клюшкі юных пружанцаў парадавалі і прымусілі пахвалявацца балельшчыкаў. Ды сваёй мэтанакіраванасцю, стабільнай і ўпэўненай гульнёй гэтыя хакеісты нібыта сцвярджаюць: ёсць будучыня ў беларускага хакея, яшчэ будзе плавіцца лёд ад запалу нашых чэмпіёнаў.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Якасць, якая залежыць ад нас

Следующая запись

“НТ” і Юрый ПАТАЛКОЎ прэзентуюць кнігу Івана ЖЫТКО “СМЕХ СМЕХАМ”