Заўтра ў Беларусі пройдзе Адзіны алімпійскі дзень

Заўтра ў Беларусі пройдзе Адзіны алімпійскі дзень

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Лонданскія Перспектывы
Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і ў рамках Адзінага алімпійскага дня Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта рэалізавала шэраг праектаў. 18 мая быў адкрыты прэс-цэнтр “Лондан-2012”, а пасля  прайшла прэс-канферэнцыя з алімпійскімі чэмпіёнамі Юліяй Несцярэнка (лёгкая атлетыка) і Яраславай Паўловіч (веславанне акадэмічнае), а таксама з кандыдатамі на Гульні ХХХ летняй Алімпіяды ў Лондане. У гэты ж дзень спартсмены сустрэліся з ваеннаслужачымі Брэсцкай пагранічнай групы. Асноўнай тэмай усіх сустрэч сталі лонданскія перспектывы берасцейцаў.
19 мая ва ўпраўленні фізкультуры і спорту адбыўся прыём ветэранаў, якія затым пабывалі  на лядовай арэне і ў аквапарку ў Кобрыне, дзе сустрэліся з навучэнцамі гарадской дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
А сёння на плошчы Леніна ў Брэсце ветэранам, спартсменам і работнікам галіны будуць ўручаны ўзнагароды. Для гараджан  падрыхтавана захапляльнае спартыўнае свята.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Якасць, якая залежыць ад нас

Следующая запись

“НТ” і Юрый ПАТАЛКОЎ прэзентуюць кнігу Івана ЖЫТКО “СМЕХ СМЕХАМ”