Берасцейшчына: ад суботы да суботы

Берасцейшчына: ад суботы да суботы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Брэст
Натхненне цырульнікаў
24 сакавіка ў Цэнтры маладзёжнай творчасці прайшоў ІІІ абласны конкурс цырульнікаў “Натхненне-2010”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны. Перамогу атрымала каманда Брэсцкага ААТ “Локан”. На другім месцы – цырульнікі Кобрынскага РКБА, на трэцім – Драгічынскага камбіната бытавога абслугоўвання. Лепшым жаночым майстрам прызнана прадпрымальнік з Высокага Валянціна Семянюк, а лепшым мужчынскім – Таццяна Камарова (Драгічынскі КБА).

Брэсцкі раён
Дыплом, прэмія і трэнажор
Учора дырэктар Дамачаўскага інтэрната для састарэлых і інвалідаў Анатоль Ясінскі вярнуўся з Мінска, дзе на калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны яму ўручылі дыплом, грашовую прэмію і спартыўны трэнажор. Гэтых узнагарод установа ўдастоена за трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў і аховы працы работнікаў за 2009 год сярод дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў.

Баранавічы
У госці прыйшлі… клоўны
У рамках праекта “Клоўнатэрапія” валанцёры Чырвонага Крыжа правялі дабрачынную акцыю. Разам з сястрой міласэрнасці ў госці да адзінокіх пенсіянераў, якія знаходзяцца пад апекай суполкі, прыйшлі клоўны. Студэнты БарДУ падрыхтавалі падарункі і жартоўныя сюрпрызы. Яны пагутарылі з пенсіянерамі аб праблемах надзённых і падарылі букеты, зробленыя з паветраных шарыкаў.

Баранавіцкі раён
“Terravision” у стылі Лепса
У Доме культуры пасёлка Мір прайшоў першы раённы інтэрактыўны конкурс эстраднай песні “Terravision”. У песенным конкурсе прынялі ўдзел маладыя выканаўцы і вакальныя калектывы. Лепшых шляхам галасавання выбіралі гледачы. Пераможцай стаў работнік Крошынскага ДК Аляксей Вабішчэвіч, які пакарыў публіку выкананнем песень Рыгора Лепса.

Бяроза
Вядомая невядомая суседка
Бярозаўская цэнтральная раённая бібліятэка сумесна з раённай кінавідэасеткай правяла дні польскай культуры. Бліжэй пазнаёміцца з культурай краіны-суседкі бярозаўцы маглі на кніжнай выставе “Прывітанне, Польшча!”, літаратурна-музычных гасцёўнях і паказах фільмаў польскіх рэжысёраў у кінатэатры “Кастрычнік”.

Ганцавічы
Зарапад… юбілеяў
Учора ў райцэнтры адразу тры працоўныя калектывы адсвяткавалі круглыя даты з дня ўтварэння сваіх арганізацый: 70-гадовыя – райаддзел унутраных спраў і КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”, а 50-гадовую – РВУГГ “Ганцавічырайгаз”. Супрацоўнікаў РАУС асабіста павіншаваў кіраўнік раёна Уладзімір Столяр. Ганаровыя граматы райвыканкама ўручаны калектывам работнікаў жыллёва-камунальнай і газавай гаспадарак.

Драгічын
Спаборнічаюць вясёлыя і знаходлівыя
Сёння на базе першай гарадской школы праходзяць фінальныя гульні КВЗ. За права называцца мацнейшай змагаюцца пераможцы занальных гульняў: каманды другой гарадской школы “Аварыя плюс”, Зарэчкаўскай СШ “Хуткая дапамога”, Драгічынскай гімназіі “Бумеранг” і Хомскай СШ “Біз-міс-мен”. Пераможцу і прызёраў, якія будуць вызначаны па выніках прывітання, размінкі, конкурсу капітанаў і дамашняга музычнага задання, чакаюць узнагароды.

Жабінка
Міна ў горадзе
У аўторак падчас рамонту кабелю амаль у цэнтры горада брыгада электрыкаў раёна электрасетак у выкапанай імі траншэі заўважыла нешта падобнае на выбуховы прадмет. Выкліканая сапёрна-піратэхнічная група з Брэста канстатавала, што гэта міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку сапёры вывезлі на спецыяльны палігон, дзе яе ліквідавалі.

Іванава
Сырны “Прэм’ер” вяртаецца
За велікодны стол з сырным “Прэм’ерам” змогуць сесці не толькі жыхары Іванаўшчыны, але і іншых раёнаў рэспублікі. Пасля капітальнага рамонту аднавіў сваю работу цэх па пераапрацоўцы малака СВК “Прыясельдны”, прадукцыя якога палюбілася спажыўцам за выдатныя смакавыя якасці і прымальныя цэны. Цяпер “Марыца”, “Оскар”, “Прэм’ер” будуць вырабляцца ў сучасных “еўраўмовах”, на стварэнне якіх гаспадарка выдаткавала больш за 350 мільёнаў рублёў.

Івацэвічы
Прызы ад Леаніда Кавалевіча
Сёння на базе Целяханскай сярэдняй школы пройдзе валейбольны турнір. Удзельнічаюць у ім дарослыя мужчынскія каманды. Гэта традыцыйнае спаборніцтва праходзіць на прызы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Кавалевіча.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Зварот старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З.К.Ломаця

Следующая запись

Кампетэнтнае меркаванне