Беларусь

Берасцейшчына: ад суботы да суботы


БРЭСТ
Працаваць праз бацькоў
У абласным цэнтры на гэтым тыдні прайшоў трохдзённы міжнародны семінар “Прафілактыка падлеткавага п’янства праз работу з бацькамі”. Спецыялісты аддзелаў адукацыі гаррайвыканкамаў, унутраных спраў, пракуратуры, камісій па справах непаўналетніх, аховы здароўя разам з калегамі са Швецыі абмеркавалі эфектыўныя формы прафілактычнай работы і ўзаемадзеяння розных грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў з бацькамі.
БРЭСЦКІ РАЁН
У Новы год з добрым сэрцам
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць акцыю “У Новы год з добрым сэрцам”, якая будзе доўжыцца да 5 студзеня. Падчас яе жыхары Прыбужжа могуць перадаць свае падарункі (цацкі, сувеніры, цукеркі), а таксама віншаванні з Новым годам і Калядамі для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне  дзённага знаходжання ТЦСАН.
БАРАНАВІЧЫ
Ганарымся горадам!
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая прайшло свята кнігі “Наш горад – наш гонар”, прысвечанае 140-годдзю райцэнтра. Перад моладдзю выступілі вядомыя мясцовыя пісьменнікі, а таксама равеснікі – юныя паэты з сярэдняй школы №4. Адбылася электронная прэзентацыя літаратурнай кампазіцыі аб Баранавічах.
БАРАНАВІЦКІ РАЁН
Назбіраў бутэлек і… перамог
Падведзены вынікі акцыі “Чыстая вёска”, якую арганізавалі гаррайінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзелы па справах моладзі і адукацыі райвыканкама, БРСМ.  Школьнікі раёна сабралі 8876 поліэтыленавых бутэлек, 45 кілаграмаў упаковак з паперы. Перамог васьмікласнік Уцёскай школы-дзіцячага сада Міхаіл Ліпінскі.  Ён сабраў 3819 бутэлек.
БЯРОЗА
Педагагічны заплыў
Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арганізаваў раённыя спаборніцтвы па плаванні сярод работнікаў устаноў адукацыі. Турнір стаў ужо традыцыйным. Сёлета лепшыя ў эстафеце – каманды 1-й і 2-й сярэдніх школ райцэнтра.
ГАНЦАВІЧЫ
Шашкі любяць усе
3-4 снежня ў гарадскім Доме культуры пройдуць раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод інвалідаў. У гэтыя ж дні ў раённым Цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці адбудзецца асабіста-каманднае першынство па рускіх шашках сярод школьнікаў 1997-2000 гадоў нараджэння. Мацнейшыя гульцы будуць удзельнічаць у абласных спаборніцтвах.
ДРАГІЧЫН
На п’едэстале
Напрыканцы мінулага тыдня сталі вядомы пераможца і прызёры агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый і прадпрыемстваў для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да  веснавых палявых работ наступнага года. Першае месца прысуджана СВК “Імянінскі”. На другой прыступцы п’едэстала –
СВК “Асіповічы”, на трэцяй – СВК “Асавецкі”.
ЖАБІНКА
З алімпійскім настроем
Падведзены вынікі конкурсу-спаборніцтваў у алімпійскай адукацыі сярод школьных устаноў вобласці. Лепшым сярод сельскіх раёнаў прызнаны Жабінкаўскі. У раёне падрыхтаваны і адпраўлены матэрыялы ў шасці намінацыях на рэспубліканскі конкурс. Мацнейшыя будуць названы 5 снежня на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
ІВАНАВА
Вечар для танцораў
У гарадскім Доме культуры і народных традыцый 10-гадовы юбілей адзначыла мясцовая харэаграфічная школа. Тут займаюцца больш  за 170 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выказалі жаданне навучыцца прыгожа танцаваць. Гэта амаль у пяць разоў больш, чым у пачатку яе адкрыцця. Акрамя таго 60 вучняў наведваюць падрыхтоўчае аддзяленне. Пры школе арганізаваны танцавальныя ансамблі “Янаўцы” і “Яначка”.
ІВАЦЭВІЧЫ
Фактар “Дзівакоў”
Вучні 4 класа Косаўскай СШ Антон Харужы і Аляксандр Пархоменка недарэмна старанна займаліся ў тэатральным калектыве “Авасок” і выступалі ў тэатры СТЭМ “Дзівакі” пад кіраўніцтвам Алы Басалай. Хлопцы прымаюць удзел у тэлешоу канала АНТ “Фактар смеху”. Іх гумарыстычны дыялог аб школьных рэформах у паўфінале станоўча ацаніла журы, тым самым выдала Антону і Аляксандру пуцёўку ў фінальную праграму.
КАМЯНЕЦ
“Прыгажосць рукатворная”
Выстава  пад такой назвай адкрылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага. На ёй прадстаўлены творчыя работы маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пазнаёміцца з экспанатамі можна да 4 снежня.
КОБРЫН
Каб не былі адзінокімі
Сёння ў Палацы культуры да Міжнароднага дня інвалідаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разгарнуў выставу сувенірных вырабаў, зробленых людзьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да 3 снежня таксама прымеркавалі акцыі па дастаўцы сельгаспрадукцыі “Вы не адзінокія” – маладым інвалідам, выпускнікам Кобрынскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, і “Не гасне свечка міласэрнасці” – інвалідам вайны, якія знаходзяцца на абслугоўванні дома.
ЛУНІНЕЦ
На старонках энцыклапедыі
Вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Вікторыя” і адкрытае акцыянернае таварыства “Спецжалезабетон” трапілі на старонкі міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Выданне складаецца з 12 тысяч артыкулаў пра асоб і прадпрыемствы, якія дасягнулі значных поспехаў у 2010 годзе. Першы выпуск кнігі паступіў ужо ў абласныя бібліятэкі рэспублікі.
ЛЯХАВІЧЫ
Дарогу – маладым!
У чацвер кіраўніцтва райвыканкама сустрэлася з 94 маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыйшлі ў сельгасвытворчасць, прамысловую і будаўнічую сферы Ляхавіччыны. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук звярнуўся да маладых: “Нам вельмі патрэбны вашы энергія, ініцыятыва, імкненне да новых тэхналогій і перадавога вопыту”. Для спецыялістаў-пачаткоўцаў была арганізавана экскурсія на малочны і кансервавы заводы, у СВК “Ляхавіцкі” і “Шлях новы”.
МАЛАРЫТА
У каго што баліць
1 снежня ў райвыканкаме прыём грамадзян і юрыдычных асоб з Маларытчыны, а таксама з Брэста і Кобрынскага раёна правёў начальнік галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення  Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Дарашкевіч. Падчас яго разгледжаны 32 звароты. Людзі ішлі на прыём, каб расказаць пра набалелае і атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні – жыллёвыя,  зямельныя,  юрыдычныя.
ПІНСК
АнтыСНІДаўскі дзень
У чацвер да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у гарадскім Доме культуры прайшла прэс-канферэнцыя са спецыялістамі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, супрацоўнікамі гарадскога аддзела ўнутраных спраў, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў “Маці супраць наркотыкаў” і “Пазітыўны рух”. А вечарам у ДК наладзілі маладзёжную акцыю “Сёння…”. У ёй удзельнічалі творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў горада.
ПІНСКІ РАЁН
Першыя дэльфійцы
Феерычным фіналам завяршыліся 1-ыя раённыя дэльфійскія гульні “Мастацтва. Маладосць. Талент”. У пяці намінацыях названы пераможцы і прызёры. Сярод тых, хто пакарыў журы, – Сяргей Лалыкін з Пінкавіцкай, Анастасія Цібец з Ставоцкай, Наталля Шукала з Жыдчанскай, Дзіяна Кірылка з Купяціцкай сярэдніх школ. Дэльфійскія гульні, арганізаваныя аддзелам адукацыі райвыканкама, прайшлі ў рамках праекта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Крокі да поспеху”, на рэалізацыю якога раёну быў выдзелены спецыяльны грант.
ПРУЖАНЫ
Неба не адпусціла
У раёне аэрадрома Пружаны вечарам 29 лістапада пры заходзе на пасадку пацярпеў крушэнне ваенны верталёт Мі-24.
Экіпаж машыны: камандзір – маёр Алег Кахно, штурман – капітан Дзяніс Глушчанка і бартавы тэхнік – капітан Валерый Бабко загінулі. Прычыны здарэння высвятляюцца.
СТОЛІН
Ідэалогія працуе
Падведзены вынікі на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Пераможцам прызнаны дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Другое месца паміж сабой падзялілі эканамісты – аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” і цэнтр банкаўскіх паслуг №124 філія-ла №121 “Беларусбанка”, а на трэцім – СВК “Беражное”, цэнтральная раённая бальніца і будаўнічае прадпрыемства “Столінская ДБПМК-32”.
БРЭСТПрацаваць праз бацькоўУ абласным цэнтры на гэтым тыдні прайшоў трохдзённы міжнародны семінар “Прафілактыка падлеткавага п’янства праз работу з бацькамі”. Спецыялісты аддзелаў адукацыі гаррайвыканкамаў, унутраных спраў, пракуратуры, камісій па справах непаўналетніх, аховы здароўя разам з калегамі са Швецыі абмеркавалі эфектыўныя формы прафілактычнай работы і ўзаемадзеяння розных грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў з бацькамі.
БРЭСЦКІ РАЁНУ Новы год з добрым сэрцамТэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць акцыю “У Новы год з добрым сэрцам”, якая будзе доўжыцца да 5 студзеня. Падчас яе жыхары Прыбужжа могуць перадаць свае падарункі (цацкі, сувеніры, цукеркі), а таксама віншаванні з Новым годам і Калядамі для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне  дзённага знаходжання ТЦСАН.
БАРАНАВІЧЫГанарымся горадам!У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая прайшло свята кнігі “Наш горад – наш гонар”, прысвечанае 140-годдзю райцэнтра. Перад моладдзю выступілі вядомыя мясцовыя пісьменнікі, а таксама равеснікі – юныя паэты з сярэдняй школы №4. Адбылася электронная прэзентацыя літаратурнай кампазіцыі аб Баранавічах.
БАРАНАВІЦКІ РАЁННазбіраў бутэлек і… перамогПадведзены вынікі акцыі “Чыстая вёска”, якую арганізавалі гаррайінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзелы па справах моладзі і адукацыі райвыканкама, БРСМ.  Школьнікі раёна сабралі 8876 поліэтыленавых бутэлек, 45 кілаграмаў упаковак з паперы. Перамог васьмікласнік Уцёскай школы-дзіцячага сада Міхаіл Ліпінскі.  Ён сабраў 3819 бутэлек.
БЯРОЗАПедагагічны заплыўРайкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арганізаваў раённыя спаборніцтвы па плаванні сярод работнікаў устаноў адукацыі. Турнір стаў ужо традыцыйным. Сёлета лепшыя ў эстафеце – каманды 1-й і 2-й сярэдніх школ райцэнтра.
ГАНЦАВІЧЫШашкі любяць усе3-4 снежня ў гарадскім Доме культуры пройдуць раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод інвалідаў. У гэтыя ж дні ў раённым Цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці адбудзецца асабіста-каманднае першынство па рускіх шашках сярод школьнікаў 1997-2000 гадоў нараджэння. Мацнейшыя гульцы будуць удзельнічаць у абласных спаборніцтвах.
ДРАГІЧЫННа п’едэсталеНапрыканцы мінулага тыдня сталі вядомы пераможца і прызёры агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый і прадпрыемстваў для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да  веснавых палявых работ наступнага года. Першае месца прысуджана СВК “Імянінскі”. На другой прыступцы п’едэстала – СВК “Асіповічы”, на трэцяй – СВК “Асавецкі”.
ЖАБІНКАЗ алімпійскім настроемПадведзены вынікі конкурсу-спаборніцтваў у алімпійскай адукацыі сярод школьных устаноў вобласці. Лепшым сярод сельскіх раёнаў прызнаны Жабінкаўскі. У раёне падрыхтаваны і адпраўлены матэрыялы ў шасці намінацыях на рэспубліканскі конкурс. Мацнейшыя будуць названы 5 снежня на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
ІВАНАВАВечар для танцораўУ гарадскім Доме культуры і народных традыцый 10-гадовы юбілей адзначыла мясцовая харэаграфічная школа. Тут займаюцца больш  за 170 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выказалі жаданне навучыцца прыгожа танцаваць. Гэта амаль у пяць разоў больш, чым у пачатку яе адкрыцця. Акрамя таго 60 вучняў наведваюць падрыхтоўчае аддзяленне. Пры школе арганізаваны танцавальныя ансамблі “Янаўцы” і “Яначка”.
ІВАЦЭВІЧЫФактар “Дзівакоў” Вучні 4 класа Косаўскай СШ Антон Харужы і Аляксандр Пархоменка недарэмна старанна займаліся ў тэатральным калектыве “Авасок” і выступалі ў тэатры СТЭМ “Дзівакі” пад кіраўніцтвам Алы Басалай. Хлопцы прымаюць удзел у тэлешоу канала АНТ “Фактар смеху”. Іх гумарыстычны дыялог аб школьных рэформах у паўфінале станоўча ацаніла журы, тым самым выдала Антону і Аляксандру пуцёўку ў фінальную праграму.
КАМЯНЕЦ“Прыгажосць рукатворная”Выстава  пад такой назвай адкрылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага. На ёй прадстаўлены творчыя работы маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пазнаёміцца з экспанатамі можна да 4 снежня.
КОБРЫНКаб не былі адзінокіміСёння ў Палацы культуры да Міжнароднага дня інвалідаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разгарнуў выставу сувенірных вырабаў, зробленых людзьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да 3 снежня таксама прымеркавалі акцыі па дастаўцы сельгаспрадукцыі “Вы не адзінокія” – маладым інвалідам, выпускнікам Кобрынскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, і “Не гасне свечка міласэрнасці” – інвалідам вайны, якія знаходзяцца на абслугоўванні дома.
ЛУНІНЕЦНа старонках энцыклапедыіВытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Вікторыя” і адкрытае акцыянернае таварыства “Спецжалезабетон” трапілі на старонкі міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Выданне складаецца з 12 тысяч артыкулаў пра асоб і прадпрыемствы, якія дасягнулі значных поспехаў у 2010 годзе. Першы выпуск кнігі паступіў ужо ў абласныя бібліятэкі рэспублікі.
ЛЯХАВІЧЫДарогу – маладым!У чацвер кіраўніцтва райвыканкама сустрэлася з 94 маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыйшлі ў сельгасвытворчасць, прамысловую і будаўнічую сферы Ляхавіччыны. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук звярнуўся да маладых: “Нам вельмі патрэбны вашы энергія, ініцыятыва, імкненне да новых тэхналогій і перадавога вопыту”. Для спецыялістаў-пачаткоўцаў была арганізавана экскурсія на малочны і кансервавы заводы, у СВК “Ляхавіцкі” і “Шлях новы”.
МАЛАРЫТАУ каго што баліць1 снежня ў райвыканкаме прыём грамадзян і юрыдычных асоб з Маларытчыны, а таксама з Брэста і Кобрынскага раёна правёў начальнік галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення  Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Дарашкевіч. Падчас яго разгледжаны 32 звароты. Людзі ішлі на прыём, каб расказаць пра набалелае і атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні – жыллёвыя,  зямельныя,  юрыдычныя.      ПІНСКАнтыСНІДаўскі дзеньУ чацвер да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у гарадскім Доме культуры прайшла прэс-канферэнцыя са спецыялістамі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, супрацоўнікамі гарадскога аддзела ўнутраных спраў, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў “Маці супраць наркотыкаў” і “Пазітыўны рух”. А вечарам у ДК наладзілі маладзёжную акцыю “Сёння…”. У ёй удзельнічалі творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў горада.
ПІНСКІ РАЁНПершыя дэльфійцыФеерычным фіналам завяршыліся 1-ыя раённыя дэльфійскія гульні “Мастацтва. Маладосць. Талент”. У пяці намінацыях названы пераможцы і прызёры. Сярод тых, хто пакарыў журы, – Сяргей Лалыкін з Пінкавіцкай, Анастасія Цібец з Ставоцкай, Наталля Шукала з Жыдчанскай, Дзіяна Кірылка з Купяціцкай сярэдніх школ. Дэльфійскія гульні, арганізаваныя аддзелам адукацыі райвыканкама, прайшлі ў рамках праекта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Крокі да поспеху”, на рэалізацыю якога раёну быў выдзелены спецыяльны грант.
ПРУЖАНЫНеба не адпусцілаУ раёне аэрадрома Пружаны вечарам 29 лістапада пры заходзе на пасадку пацярпеў крушэнне ваенны верталёт Мі-24. Экіпаж машыны: камандзір – маёр Алег Кахно, штурман – капітан Дзяніс Глушчанка і бартавы тэхнік – капітан Валерый Бабко загінулі. Прычыны здарэння высвятляюцца.
СТОЛІНІдэалогія працуеПадведзены вынікі на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Пераможцам прызнаны дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Другое месца паміж сабой падзялілі эканамісты – аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” і цэнтр банкаўскіх паслуг №124 філія-ла №121 “Беларусбанка”, а на трэцім – СВК “Беражное”, цэнтральная раённая бальніца і будаўнічае прадпрыемства “Столінская ДБПМК-32”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля