У Бярозе падвялі вынікі работы за год супрацоўнікі прафілактычных службаў органаў унутраных спраў вобласці
У Бярозе падвялі вынікі работы за год супрацоўнікі прафілактычных службаў органаў унутраных спраў вобласці
У мерапрыемстве разам з кіраўнікамі гаррайвыканкамаў, кіраўніцтвам УУС абл-выканкама, участковымі інспектарамі, інспектарамі па справах непаўналетніх, старастамі, камандзірамі добраахвотных дружын прынялі ўдзел намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Полудзень, кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.
Спачатку ўдзельнікі нарады пазнаёміліся з работай сельскіх Саветаў Бярозаўскага раёна, а таксама наведалі Здзітаўскі, Пескаўскі і Нарутавіцкі грамадскія пункты аховы правапарадку. Іх цікавіла арганізацыя ўзаемадзеяння сельскіх участковых і мясцовай выканаўчай улады. Яскрава было паказана, што ўсе службы працуюць на адной хвалі і гэта дае добрыя вынікі.
У ходзе пленарнай часткі нарады міліцыянеры абмеркавалі праблемы сацыяльнага сіроцтва, сямейнага недабрабыту. Лепшыя ў сферы прафілактыкі падзяліліся вопытам з калегамі. Асабліва быў вылучаны Клейнікаўскі грамадскі пункт аховы парадку Брэсцкага раёна. Вопыт работы Клейнікаўскага сельсавета падагульнены і прапанаваны для прыкладу.
Са станоўчага боку адзначана работа добраахвотнай дружыны ААТ “Брэсцкі панчошны камбінат” – пераможцы абласнога агляду-конкурсу на лепшую дружыну. А вось старшыня СВК “Валішча” Пінскага раёна Аляксандр Андрыевіч сам раскрыў некалькі крадзяжоў асабістай маёмасці.
– Мяняецца час і мяняюцца патрабаванні да прафесіянальных якасцей міліцыянера, – зазначыў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. – Ня-зменным застаецца прынцып работы – служыць ахове людзей і працаваць так, каб любое злачынства было раскрыта.
Для таго, каб заахвоціць да работы кампетэнтных спецыялістаў і высакакласных прафесіяналаў, у вобласці створаны добрыя ўмовы. Вырашаецца пытанне з аўтамабільным і тэхнічным забеспячэннем, прафесіяналы атрымліваюць службовае жыллё. Шмат увагі ўдзяляецца прафесіянальнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў. Дык ці не таму з году ў год павышаецца раскрыццё злачынстваў, зніжаецца рост правапарушэнняў сярод непаўналетніх, дае плён прафілактычная работа з групай “рызыкі”? Выходзіць, што выбраны правільны вектар, які ў перспектыве будзе толькі ўдасканальвацца.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Бярозаўскі раён.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.