Калі сыр плача – майстар смяецца

Калі сыр плача – майстар смяецца

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Кобрынскія сыраробы галоўную ўвагу ўдзяляюць якасці выпускаемай прадукцыі
Вы толькі зірніце, якія празрыстыя слёзы на “вочках” сыру! Гэта сведчанне высокай якасці прадукцыі, – узрушана-радасна пераконвала нас намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода Вольга Янкоўская. – Калі сыр плача – майстар смяецца. Удаўся сырок!..
Нашы сумненні наконт гэтага зняў сваім пацверджаннем і добразычлівай усмешкай дырэктар прадпрыемства Мікалай Місюк:
– Гэта праўда. З даўніх часоў якасць сыру вызначалі па кропельках на яго “вочках”. Так было. Так ёсць. Так будзе. Самы дакладны барометр якасці. Яго не падменіш нічым…
Што ж робіцца на прадпрыемстве для таго, каб стрэлка гэтага барометра не спаўзла ўніз? На гэтай акалічнасці мы і засяродзілі перш-наперш сваю размову з дырэктарам. Мікалай Сцяпанавіч – суразмоўца асцярожны, але шчыры. Пэўны час пасля службы ў войску і вучобы ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў намеснікам дырэктара па вытворчасці Барысаўскага мясакамбіната. Пасада і налажыла, відаць, пэўны адбітак, прывучыла выверана даводзіць свае меркаванні. Тым больш зараз, калі ён – дырэктар – адказвае за ўсё: і за людзей, і за вытворчасць.
– Апошнім часам нам удаецца забяспечваць стабільнасць якасці. І гэта – самае галоўнае. Стаўка зроблена на чалавека: інжынер ён, майстар, рабочы, вартаўнік – розніцы няма. Да ўсіх аднолькавая павага, заробак з улікам каэфіцыента карыснага дзеяння, які ўзяты пад кантроль.
Трэба адзначыць, што на прадпрыемстве шануюць людзей, дбаюць пра іх. Заробак добры – у сярэднім 1 мільён 700 тысяч атрымліваюць завадчане. Вырашана кадравае пытанне. “Завод наш старэнькі, а кадры – маладыя”, – з гонарам гавораць тут. І сапраўды, сярэдні ўзрост работнікаў 35-40 гадоў. Шмат працоўных дынастый. Пры прыёме на работу дзецям, чые бацькі працуюць тут, аддаецца перавага.
І не толькі за гэта ўдзячны завадчане свайму кіраўніцтву. У студзені будучага года будзе здадзены чарговы 40-кватэрны дом. Чарга на жыллё часова знікне. Але арганізаваны прадпрыемствам ЖБК “Малочнік” не перастане існаваць – трэба абслугоўваць будынкі, ды і маладая змена час ад часу патрабуе жылля ці паляпшэння яго ўмоў. Так што работы хопіць.
Не застануцца без яе і работнікі заводскай сталовай, дзе абеды танныя, буфета, дзе можна набыць сваю прадукцыю, трэнажорнай залы, медпункта, стаматалагічнага і масажнага кабінетаў і, вядома ж, фірменных магазінаў, якія апошнім часам з’явіліся не толькі ў Кобрынскім раёне, але і ў абласным цэнтры.
Дарэчы, прадукцыя кабрынчан у Брэсце запатрабавана. І сакрэту ў гэтым няма.
– Працуем па традыцыйных тэхналогіях, – гаворыць Мікалай Сцяпанавіч. – А яны прадугледжваюць усё натуральнае. Таму і з экспартам праблем не ўзнікае.
Напрыклад, марожанае вырабляецца толькі з цэльнага малака і салодкіх вяршкоў, у аснове ёгуртнай закваскі – жывыя культуры. Хіміћнскі масларобна-сыраробны завод” ідзе за межы рэспублікі па высокай экспартнай цане.
Чыя ж перш-наперш заслуга ў гэтым?
На прадпрыемстве працуе 641 чалавек, і кожны на сваім участку работы клапоціцца пра якасць і смак прадукцыі. Найбольш увагі надаецца таварам гандлёвай маркі “Кобрынскія сыры”. Больш сотні чалавек “чаруюць” у цэху па вытворчасці сыру. Прадукт, які даўно стаў візітнай карткай не толькі завода, але і Кобрына, вырабляецца сапраўднымі прафесіяналамі па асаблівай тэхналогіі і толькі з натуральнай сыравіны. 22 віды гэтай прадукцыі налічваецца цяпер на прадпрыемстве.
– Мы вырабляем 15 тон сыру ў суткі, у сезон даходзіць да 25 тон, – расказвае начальнік цэха Руслан Чыбатар. – У нашым цэху праведзена мадэрнізацыя вытворчасці. Абсталяванне закрытага тыпу дазваляе павысіць узровень якасці і бяспекі сыру.
З улікам тэндэнцыі развіцця беларускага і расійскага рынкаў, а таксама пажаданняў пакупнікоў увесь час абнаўляецца і пашыраецца асартымент. Беларусы ўсё часцей паказваюць вытанчаны густ і становяцца больш патрабавальнымі.
А сёлета ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” наладзіў вытворчасць сыру “Мраморный”. Гэты сыр – цудоўны натуральны прадукт, які спалучае насычаны саладкаваты смак і арыгінальны мармуровы колер бела-аранжавых таноў. Распрацавана дакументацыя, і рыхтуецца да асваення сыр “Чорны прынц” са смакам адтопленага малака.
Асартымент плаўленых сыроў, добра вядомых пакупнікам яшчэ з савецкіх часоў – такіх, як “Янтар”, “Дружба”, “Расійскі класічны”, дапоўнены новымі. Палюбіліся пакупнікам сыр плаўлены “Янтарны”, “Аматарскі класічны”, “Шакаладны кобрынскі”. Усяго на заводзе вырабляюць 17 відаў плаўленых сыроў, 8 з іх – луставыя. Усе сыры маюць традыцыйны класічны смак, сучасную еўрапейскую форму і ўпакоўку.
– Зыходзячы з высокага попыту на марожанае ў вафельным стаканчыку, праведзена перааснашчэнне лініі па вытворчасці марожанага, – расказвае Сяргей Дзегіль, начальнік цэха па вытворчасці сухога абястлушчанага малака і марожанага. –  Гэта дазволіла не толькі пашырыць асартымент, але і павялічыць аб’ёмы вытворчасці. Пакупнікам кобрынскі завод прапануе добра вядомыя віды марожанага – пламбір, сметанковае, шакаладнае, крэм-бруле.
Сёлета выпушчана серыя марожанага “Айс-клубніцы”, “Айс-чарніцы”, “Айс-карамель”, сметанковага класічнага з водарам ванілі з напаўняльнікамі ў вафельным стаканчыку. Прадукцыя вырабляецца з натуральнага малака, свежай смятанкі.
Разнастайныя соусы і маянэзы таксама вырабляюць тут. З устаноўкай новага абсталявання  “Карл Шнэль” якасць гэтай прадукцыі значна палепшылася. Асаблівасць яе – густая і мяккая кансістэнцыя. Пашыраны асартымент маянэзаў, пачаты выпуск маянэзу “Посны”. Пакупнікам вельмі падабаецца яго кісла-салодкі смак.
– У масларобным цэху завода працуе навейшае сучаснае абсталяванне па вытворчасці тварагу і мяккіх сыроў, – расказвае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Валянціна Дацкевіч. – Адрозніваецца кобрынскі тварог мяккай і вельмі далікатнай кансістэнцыяй. У будучым плануецца далейшая мадэрнізацыя вытворчасці тварагу і мяккіх сыроў у вакуумным упакаванні… Акрамя таго прадпрыемства  вырабляе натуральныя ёгурты “Брынка” рознай фасоўкі і ўпакоўкі з разнастайнымі напаўняльнікамі…
Гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода налічвае ўжо 70 гадоў. За гэты час сфарміравана цвёрдая палітыка прадпрыемства – максімальнае задавальненне запытаў спажыўцоў, захаванне прэстыжу на асвоеных рынках збыту і стварэнне іміджу на новых, а таксама забеспячэнне якасці прадукцыі шляхам укаранення перадавых тэхналогій і сучасных метадаў кіравання вытворчасцю. І ўсё гэта – дзеля таго, каб пакупнікі зноў і зноў аддавалі перавагу смачнай і карыснай кобрынскай прадукцыі.
Уладзімір СІТУХА, “НТ”,
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
г. Кобрын.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

З памяццю аб мінулым – у будучыню

Следующая запись

Утульнасць у двары і ў душы