Утульнасць у двары і ў душы
Маладыя гаспадары Гарбацкія – прыклад для аднавяскоўцаў
Я жыву на самай прыгожай вуліцы ў нашай вёсцы Адрыжын. Прыгожая яна таму, што тут жывуць людзі з багатай фантазіяй і імкненнем душы да стварэння прыгажосці вакол сябе. Дарослыя ў маёй вёсцы – надзвычай адказныя людзі.
Узяць хоць бы маіх сусе-дзяў – маладую сям’ю Аляксандра і Святланы Гарбацкіх. Выйдзеш на вуліцу, глянеш на іх упарадкаваную сядзібу – і вока радуецца. Дзякуючы старанным рукам дбайных гаспадароў, вакол іх дома вабяць роз0ыжынскай сярэдняй школы, і, на мой погляд, з яе фарміруецца неардынарная асоба. Усе разам яны – дружная, шчаслівая сям’я, якая з’яўляецца добрым прыкладам сваім аднавяскоўцам.
Мая асаблівая цікавасць – да багатай фантазіі гэтых людзей. Пытаюся, адкуль чэрпаюць Гарбацкія задумы для рэалізацыі новых праектаў.
– Мы выпісваем вельмі карысную газету “Робім самі”, – адказвае гаспадыня. – У вольны час усе разам чытаем яе і нейкія ідэі бяром адтуль. Калі справа тычыцца якой-небудзь незвычайнай кампазіцыі, дык штосьці дадумваем, змяняем, пасля чаго наш тата з задавальненнем пераносіць гэтыя фантазіі ў жыццё. Так, напрыклад, было з будаўніцтвам басейна, які ў цэнтры нашага прысядзібнага ўчастка. А тое, што адносіцца да маіх жаночых абавязкаў, – клумбы, кветкі – я стараюся зрабіць такімі, каб яны надзялялі нашы сэрцы цяплом і светам, дарылі добры настрой і аптымізм. Кожная кветачка пасаджана і даглядаецца з асаблівай уважлівасцю. Магчыма, таму, што я дару ўсім раслінам любоў, яны такія прыгожыя, напоўненыя сонечнасцю, якая так і вабіць гасцей.
Кожная кампазіцыя па-свойму цікавая і нясе нейкі падтэкст. Вось, напрыклад, ганаровае месца ў двары маладой сям’і займае бусел, які сядзіць у сплеценым гняз-дзечку. Чаму менавіта гэтая птушка? Таму што наяўнасць яе побач з людзьмі – заўжды добра. І калі людзі “пасялілі” бусла побач з сабою – значыць, у іх сям’і лад і яны радыя кожнаму, хто да іх завітае. Аляксандр пабудаваў невялікія лавачкі з тонкіх дошчачак і двух жалезных колаў ад колішніх драбін і круглы столік, таксама з дошчачак. Атрымаўся ўтульны куточак для адпачынку.
Мае суседзі, безумоўна, людзі творчыя, здольныя ўбачыць незвычайнае ў зусім звычайных рэчах. А яшчэ чамусьці здаецца, што ў іх вельмі прыгожыя душы, бо імкненне да стварэння прыгажосці і навядзення парадку вакол сябе пачынаецца з навядзення парадку ва ўласных душах.
Дар’я ГАРБАЦКАЯ,
вучаніца 11 класа
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.