Злёт “зялёных”
Злёт “зялёных”
26-27 кастрычніка ў абласным эколага-біялагічным цэнтры навучэнцаў адбудзецца злёт школьных лясніцтваў.
Вучні 7-8 класаў абмяняюцца вопытам, паўдзельнічаюць у майстар-класах і сустрэчах з кампетэнтнымі спецыялістамі. У рамках мерапрыемства пройдзе выстава “Лясам шумець”.
Уладары знойдзены
У пасёлку Белавежскі Камянецкага раёна прайшоў абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.
У конкурсе перамагла сям’я Міхаіла і Алены Шайковых з Івацэвіч. Другое месца занялі Васіль і На-дзея Стасюк з Маларыцкага раёна, на трэцім – Барыс і Наталля Карэцкія з Камянецкага раёна. Пераможцы атрымалі дыпломы і прызы ад арганізатараў – абкама ГА “БРСМ”, аддзела па справах моладзі аблвыканкама.
Шукаем экспанаты
Брэсцкі гаркам ГА “БРСМ” праводзіць конкурс на лепшы экспанат для музея “Камсамолу Беларусі – 90!”.
Да 29 кастрычніка жадаючыя паўдзельнічаць у ім могуць прыносіць у свае пярвічныя арганізацыі аўдыё- і відэаматэрыялы, фатаграфіі, дакументы – усё, што можа заняць месца на музейных стэлажах.
Пра нашы справы
У гімназіі г. Ганцавічы прайшла сустрэча навучэнцаў з выконваючым абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Аляксандрам Занькай.
Будучым членам суполкі ён расказаў пра дзейнасць арганізацыі, адказаў на пытанні цікаўных юнакоў і дзяўчат, а таксама правёў відэапрэзентацыю.
Пасля ўрокаў
У Палацы культуры прафсаюзаў прайшла сустрэча самых творчых школьнікаў абласнога цэнтра.
Культурна-забаўляльнае мерапрыемства “Пазакласны рух” праводзілася для таго, каб захапіць падрастаючае пакаленне мастацкай дзейнасцю, грамадскімі справамі. У рамках форуму былі арганізаваны дыскатэка і конкурсы.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.