Рэцэпт сямейнага шчасця

Рэцэпт сямейнага шчасця

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Колькі  розных вызначэнняў і эпітэтаў можна падабраць да, на першы погляд, простага слова “сям’я”! У кожнага ёсць пэўныя ўяўленні аб тым, як стварыць утульнасць у доме, як дасягнуць гармоніі ўзаемаадносін. Хоць і кажуць, што ўсе шчаслівыя сем’і шчаслівыя аднолькава, але ці так яно насамрэч атрымліваецца ў жыцці? Што неабходна сёння мужу і жонцы, каб назваць сваю сям’ю шчаслівай?

Уладзімір СЕНЬКАВЕЦ, загадчык кафедры БрДУ імя А.С. Пушкіна:
– Сям’я – гэта вельмі складаны механізм псіхалагічных узаемаадносін, матэрыяльных стасункаў і духоўнага камфорту. Шчасце тут  складаецца з індывідуальнага шчасця кожнага члена сям’і, яго здароўя, поспехаў, вучобы. На кожную драбніцу аднаго рэагуе ўся сям’я: радуецца, смуткуе, перажывае. Шчасце заключаецца ў наладжванні гарманічных адносін, якія грунтуюцца на ўзаемапавазе. І гэтыя адносіны трэба хацець пабудаваць.
Людміла і Віталь НІКІЦЮКІ, пенсіянеры:
–  Дзеці – вось галоўнае для сямейнага шчасця. Глядзець, як тваё дзіця робіць першы крок,  гаворыць першае слова… Толькі дзеля гэтага варта жыць. А яшчэ – узаемапаразуменне і павага. Такая сям’я будзе па-сапраўднаму шчаслівай.

Святлана ШЧЭРБА, выкладчык БрДУ імя А.С. Пушкіна:
– Я жыву  ў шлюбе ўжо 25 гадоў. З асабістага вопыту скажу: каб сям’я была шчаслівай, патрэбна каханне, бо без гэтага рамантычнага і светлага пачуцця не будзе ўзаемапаразумення, павагі. Але і яго аднаго недастаткова, бо можна сварыцца, мірыцца, а шчасця не будзе. Трэба прывыкаць да недахопаў членаў сям’і, прымаць іх  захапленні, якія табе зусім не падабаюцца. Неабходна павага: каб бацькі паважалі дзяцей, дзеці – бацькоў. Лічу, што жанчына павінна забяспечваць утульнасць і духоўную прастору ў доме, а мужчына – матэрыяльны дастатак.

Алена ТАРАН, інструктар па ёзе:
– Каб сям’я была моцнай, трэба вельмі многа маральнай працы. Ніяк не абысціся без жадання зрабіць сваіх блізкіх шчаслівымі і ўмення дараваць памылкі.
Запісала Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ
імя А.С. Пушкіна.
Фота Ганны ІВАШЧАНКА,
студэнткі БрДУ
імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пасылка ў Піцер, або Ці магчыма законна адправіць перадачу цягніком

Следующая запись

Пасля паўторнай праверкі некаторых школ супрацоўнікі КДК высветлілі: жнівеньскія заўвагі выпраўлены толькі часткова