Шанцуе актыўным

Шанцуе актыўным

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Колькі разоў даводзілася чуць пра непрыемнасці маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы. То не складваюцца адносіны з калектывам, то практычных ведаў не хапае, а то і прафесія ўвогуле расчаравала. Склаўся нават пэўны стэрэатып наконт таго, што адпрацоўка – гэта нейкае пакаранне і выпускнікі ўсімі сіламі імкнуцца “адмазацца”. Выбар першага працоўнага месца – гэта латарэя, аднак абавязкова ў ёй пашанцуе самым актыўным. На ААТ “Пінскі мясакамбінат” працуе шмат моладзі, увесь час калектыў дапаўняюць маладыя спецыялісты. Усе, як адзін, задаволены сваёй працай і кар’еру мараць зрабіць менавіта тут, а ў некаторых гэта ўжо атрымалася.
Пра планы на будучыню, працоўныя будні і камбінат расказвае маладое пакаленне спецыялістаў.
Марыя ШУМАК, інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы:
– Пасля заканчэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта давялося самастойна шукаць першае працоўнае месца, бо размеркавання на маёй спецыяльнасці не было. Прыйшла на гутарку да дырэктара, сустрэлася з людзьмі – і адразу захацелася, каб мяне прынялі на працу, бо адчула вельмі душэўную атмасферу! У нашым аддзеле праца ладзіцца па прынцыпе ўзаемадапамогі. Гэта эканоміць і час, і сілы. Таму і ёсць вялікае жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах – спартыўных, забаўляльных. Цяпер падумваю атрымаць другую вышэйшую адукацыю, можа, юрыдычную, таму што гэтыя веды  значна дапамогуць у рабоце.

Сяргей БЕЛАВУС, рабочы:
– Летам будзе 2 гады, як пачаў працаваць на мясакамбінаце. Сюды трапіў невыпадкова. На працягу вучобы ў Бярозаўскім ліцэі будаўнікоў неаднойчы быў на практыцы ў Пінску, таму і на працу ахвотна пайшоў. Фізічная нагрузка тут не для слабых: для таго, каб падтрымліваць форму, наведваю трэнажорную залу. Праз паўтара года скончу Пінскі аграрна-тэхнічны каледж і атрымаю спецыяльнасць тэхнолага. Хочацца прасунуцца па кар’ернай лесвіцы, бо ўвесь час працаваць у цэху не маю намеру, ды і цяжка гэта.
Аксана АНІСКЕВІЧ, супрацоўнік службы галоўнага тэхнолага:
– На Пінскі мясакамбінат размеркаванне атрымала пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Спачатку была майстрам у каўбасным цэху, а пасля паспрабавала свае сілы ў службе галоўнага тэхнолага. Палітыка дырэктара Андрэя Мулярчыка – даць магчымасць раскрыцца маладому спецыялісту і, што немалаважна, працягнуць вучобу. Добрая праца, стабільны заробак і наяўнасць перспектывы – вось чым прываблівае прадпрыемства маладых. Акрамя таго, прафсаюз і пярвічка ГА “БРСМ” клапоцяцца пра вольны час. Я, напрыклад, наведваю басейн, хаджу на лядовую арэну, а яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў і конкурсаў праводзіцца на камбінаце. Адным словам, жыццё бурліць! А што яшчэ неабходна моладзі?
Запісала Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
г. Пінск.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Актуальнасці мясцовага маштабу

Следующая запись

Эх, калі прозвішча змяню – лепш я зажыву!