Вялікі экран супраць малога

Вялікі экран супраць малога

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мяркуючы па чэргах у касах кінатэатраў, моладзь з ахвотай глядзіць кіно  на вялікіх экранах. Аднак ёсць і аматары прагляду фільмаў дома. Хтосьці выбірае сеанс у шумнай вялікай кампаніі, а камусьці бліжэй да сэрца баўленне часу перад экранам тэлевізара ці камп’ютара з кубкам кавы, напрыклад. Дзе лепш атрымліваць асалоду ад прагляду кіно: дома ці ў кінатэатры?
Любоў ПАХОМАВА, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай, прававой і кадравай работы абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– Кінатэатр лепш наведваць у выхадныя, у буднія ж дні можна абмежавацца дамашнім праглядам. Для цікавых прэм’ер, безумоўна, больш падыходзіць вялікі экран, ну, а старыя савецкія камедыі, гістарычныя і біяграфічныя стужкі, якія падабаюцца асабіста мне, можна паглядзець і седзячы на канапе з кубкам кавы ў руцэ. Дарэчы, фільм “Брэсцкая крэпасць” я таксама глядзела дома.
Ірына ЗАМАРОЗНАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама:
– Усю глыбіню ўражанняў ад фільма перадаюць толькі вялікія экраны. Таму лепш хадзіць у кінатэатр. Аднак на такія паходы незаўсёды ёсць час і магчымасць, таму некаторыя кінапрэм’еры можна ладзіць і ў дамашніх умовах.
Таццяна ВЕНСКО, другі сакратар абкама ГА “БРСМ”:
– Мне падабаецца глядзець кіно на вялікіх экранах. Сёння брэсцкія кінатэатры маюць добрае абсталяванне, таму ўспрыняцце ад прагляду больш эмацыянальнае, чым ад дамашняга кінасеанса. Ведаю, што навукоўцамі ўжо распрацаваны і дамашнія кінатэатры з функцыяй 3D, аднак яны нам пакуль недаступныя.
Запісалі Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Ніна ЛЕАНАВЕЦ ,“НТ”.
Фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Школьная газета

Следующая запись

У віхуры танца