Беларусь

Сюжэты кіношныя і некіношныя


Выканаўцам галоўных роляў у камедыі “Тры плюс два” – прыгажуням Наталлі Кусцінскай і Наталлі Фацеевай – паводле сюжэта не прыйшлося сапернічаць і прэтэндаваць на ўвагу аднаго мужчыны. Затое па другі бок блакітнага экрана артысткам давялося “дзяліць” каханне касманаўта Барыса Ягорава, што ў імгненне ператварыла сябровак на заклятых ворагаў.
На здымачнай пляцоўцы папулярнага серыяла “Сябры” актрыса Джэніфер Эністан пазнаёмілася з Вінсам Вонам. Пара павінна была прадэманстраваць гледачам кароткі любоўны раман, які закончыўся праз нежаданне Джошуа (Вон) ажаніцца з Рэйчал (Эністан). Праз колькі гадоў сітуацыя амаль адзін у адзін паўтарылася. З тымі ж дзеючымі асобамі, але ўжо не пад прыцэлам кінакамер.
Галоўная роля ў стужцы “Зімняя вішня” стала прароцкай для Алены Сафонавай: яна цалкам паўтарыла лёс сваёй гераіні. У жыцці актрыса таксама закахалася ў жанатага, нарадзіла ад яго дзіця. Абраннік не змог пакінуць сям’ю, таму Алена, як і яе прататып на экране, пазнаёмілася з іншаземцам – французскім акцёрам Самюэлем Лабардам – і пераехала ў Парыж. Ды сямейнае жыццё ў гэтым некіношным сюжэце таксама не склалася.
Ліндсі Лохан падтрымлівае рэпутацыю кепскай дзяўчыны і на экране, і ў рэальным жыцці. У 2004-м вобраз, створаны актрысай у фільме з аднайменнай назвай, не пакінуў абыякавымі тынейджараў. Ды сімпатычная Кэйдзі Хіран з кінастужкі “Кепскія дзяўчаты” ў рэшце рэшт дасягнула кансэнсусу паміж сваім светаадчуваннем і патрабаваннямі грамадства. Усе ж спробы Ліндсі выправіцца пастаянна натыкаюцца на перашкоды, створаныя бясконцымі клубнымі вечарынкамі, алкагольнымі напіткамі і забароненымі прэпаратамі.
Падрыхтавала Ніна Леанавец, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля