Беларусь

  • Главная
  • Какетак.net
  • Варвара БУСЕЛ, генеральны дырэктар КУП “Брэстаблкінавідэапракат”: “Кіно – гэта частка зносін…”

Варвара БУСЕЛ, генеральны дырэктар КУП “Брэстаблкінавідэапракат”: “Кіно – гэта частка зносін…”


– Ніхто не вінаваты, што ў жыцці часта атрымліваецца не зусім так, як у кіно. Ды й з мноства кінасцэнарыяў нас незаўжды прывабліваюць тыя, дзе герояў чакае хэпі-энд. Адным падабаюцца камерцыйныя стужкі, загадзя “асуджаныя” на поспех, другім – супярэчлівыя фестывальныя фільмы, якія ўзнімаюць важныя сацыяльныя праблемы і прымушаюць задумацца.
Мы выбіраем кіно, зыходзячы са свайго светаадчування і настрою, таму кожны бачыць на экране тое, што ў дадзены момант прагне пабачыць. Да таго ж, на выбар уплывае і наша асяроддзе. Рамантычныя камедыі карыстаюцца масавай папулярнасцю ў маладых людзей, якія ідэальным месцам для спаткання з дзяўчынай лічаць паўцёмную кіназалу. Для сямейнага ж прагляду цудоўна падыходзяць лёгкія фільмы адпаведнай тэматыкі ці мульцікі. Калі іду на кінасеанс разам з сынам, выбіраю тое, што потым можна было б разам абмеркаваць, абмяняцца думкамі. З катэгорыі якаснага кіно, якое ўразіла, успамінаецца стужка “Пагавары з ёй” іспанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара – яе давялося паглядзець літаральна днямі.
Увогуле, кіно – гэта частка зносін.  У ім шмат забаўляльных, пазнавальных і адукацыйных элементаў. З прыходам у Брэст фармату 3D цалкам былі ўлічаны патрэбы публікі, якая прыходзіць у кінатэатр за нейкім адрэналінам і атаясамлівае прэм’ерны паказ з добрым адпачынкам. Ну, а шматлікія кіналекторыі, тэматычныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі кінавідэапракату, садзейнічаюць фарміраванню ў маладога і старэйшага пакалення добрага густу.
Запісала Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля