Беларусь

Фільм, фільм, фільм!


Брэст становіцца любімым горадам кінарэжысёраў
Кіно ў абласным цэнтры любяць не толькі глядзець. За апошнія некалькі гадоў брастаўчане зняліся ў некалькіх вядомых кінастужках, а мясцовыя пейзажы ўпрыгожылі не адзін тэлесерыял. Нагадаю: яшчэ не паспелі забыцца эмоцыі і перажыванні ад здымак “Брэсцкай крэпасці” Аляксандра Котта, дзе ў масавых сцэнах зняліся і дзеці, і дарослыя…
З асаблівым хваляваннем чакаюць брастаўчане выхаду ў свет тэлевізійнага серыяла рэжысёра Пятра Буслава, прысвечанага памяці Уладзіміра Высоцкага, некаторыя фрагменты якога былі зняты ў горадзе над Бугам. У прыватнасці, праца здымачнай групы кіпела ў раёне аэрапорта.
Успомнім, што многія эпізоды 12-серыйнага фільма “Застава Жыліна” рэжысёр Васіль Пічул  здымаў у абласным цэнтры. Здымачнай пляцоўкай Брэст стаў таксама для такіх фільмаў, як “Дняпроўскі рубеж”, “Сага аб хантах”.
Вядома ж, новых для масавага гледача месцаў на Брэстчыне яшчэ шмат, таму, верагодна, і фільмаў, знятых тут, будзе яшчэ больш. Сярод найбольш экзатычных прэтэндэнтаў – дзеячы культуры Індыі, якія падчас форуму ў рамках выставы індыйскіх тавараў выказалі намер здымаць кіно на Брэстчыне.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля