Беларусь

Будзе самы народны “ТОП”


Вялікі рэзананс сярод чытачоў “НТ” выклікаў “ТОП-10 знакамітасцей Брэста” па версіі жаночай старонкі “Какетак.net”
Нагадаем, што ў мінулым выпуску ад 8 кастрычніка 2011 года на старонцы “Какетак.net” быў апублікаваны спіс самых папулярных людзей Брэста. Водгукі былі як крытычныя, так і станоўчыя. Нягледзячы на шматлікія абвінавачванні ў нерэалістычнасці і неаб’ектыўнасці такога рэйтынгу брэсцкіх знакамітасцей, вядучыя старонкі лічаць, што любое меркаванне мае права быць агучаным. Мы сваё слова сказалі – яго пачулі. Цікава, што ідэю стварыць народны “ТОП” падтрымалі карыстальнікі партала “Віртуальны Брэст”. На сайце створаны асобны раздзел, у якім можна прапанаваць сваю мясцовую знакамітасць.
Радуе, што нашу ідэю падтрымалі. У сваю чаргу заклікаем не пакінуць тэму без увагі і ўсё ж такі высветліць, якія берасцейцы заслугоўваюць права называцца зоркамі ў розных сферах дзейнасці. Галасаванне праходзіць тут: www.virtual.brest.by. Калі вас зацікавіла гэта тэма і ёсць што сказаць, калі ласка, пішыце аўтарам старонкі “Какетак.net”: olya_sviridovich@mail.ru альбо ninkaLe@mail.ru.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля