Беларусь

Школа жыцця першыя ўрокі дае ў сям’і


Што такое сям’я? Калі спытаць пра гэта нават выпадковых людзей на вуліцы, кожны з іх дасць сваё вызначэнне. Але, тым не менш, сэнс будзе адзін: сям’я – гэта нешта цёплае, светлае, чыстае. Тое месца, дзе ты пачуваеш сябе ў бяспецы. І, безумоўна, паняцце сям’і злучана з блізкім і каханым чалавекам. Кахаеш ты і кахаюць цябе. Нават калі, здаецца, некаму і няма за што кахаць, а ты кахаеш і цябе кахаюць. Паўтараюся спецыяльна, бо ўпэўнена, што пачуцці маюць значэнне ў сямейных адносінах.
Для мяне сям’я і ёсць першай школай зносін. Дома я вучылася паважаць старэйшых, клапаціцца пра састарэлых і хворых, выхоўвала пачуццё абавязку не толькі перад бацькамі, але і перад іншымі людзьмі. Сям’я – гэта мой першы дом, у якім я атрымала першыя жыццёвыя ўрокі, падтрымку і дапамога. Менавіта мае блізкія дапамагалі перамагчы і выкараніць некаторыя недахопы і заганы, і менавіта ў гэтым заключаецца вялікая і светлая роля сям’і.
Кажуць, шчаслівае тое дзіця, што вырасла ў шчаслівай сям’і. І я цалкам згодна з гэтым выказваннем. Таму, шаноўныя, любіце, стварайце сям’ю і выхоўвайце шчаслівых дзяцей.
Аляксандра ГУЛІЦКАЯ,
г. Баранавічы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля