Здыміце акуляры!

Здыміце акуляры!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Якіх куміраў мы сабе ствараем
У жыцці кожнага чалавека бывае перыяд, калі здаецца, што ўвесь свет супраць цябе. Часта такое здараецца пасля вялікага расчаравання. Менавіта ў такім стане нядаўна знаходзілася мая сяброўка Таня. Мы доўга не бачыліся, а падчас апошняй сустрэчы яна падзялілася сваімі праблемамі.
Усё пачалося з таго, як Таня пасля чарговага рок-канцэрта заявіла: яна знайшла каханне ўсяго свайго жыцця. Яе выбраннікам стаў музыкант Раман з малавядомага гурта. Пра яго пагаворвалі, што даўно захапіўся наркотыкамі. Незразумела было: што магло падабацца ў ім маёй сяброўцы? Яна ж такая правільная, начытаная, цікаўная! Таня многа марыла і думала.
Кажуць, каханне сляпое. Сапраўды, нічога не магло звязваць маю сяброўку з гэтым небяспечным чалавекам. Аднак Таню было не пазнаць – нікога не чула і замыкалася ў сваім прыдуманым свеце. Калі хтосьці негатыўна адклікаўся пра каханага, ціхая дзяўчына ператваралася ў агрэсіўную драпежніцу, якая абараняла сваю палавінку. Яна стала часта бываць па-за домам, а сябры перасталі для яе існаваць.
Мне здавалася, што Таня, быццам змяніўшы імідж, надзела ружовыя акуляры. Яна ўпэўнілася: Раман і ёсць той самы прынц на белым кані, пра якога мараць усе дзяўчаты…
Прыемнае, як правіла, мае ўласцівасць хутка заканчвацца. Ці, магчыма, таўшчыня ружовых лінзаў стала з часам змяншацца? Таня зразумела, што яе бездакорны Раман не такі ўжо ідэальны. Ружовыя акуляры разбіліся аб рэальнасць, дзяўчыну  напаткала вялікае расчараванне. Цяпер у яе ўсё добра: яна зноў вярнулася да сяброў, наладзіла зносіны з бацькамі і больш не прымае такіх кардынальных рашэнняў раптоўна.
Закаханасці і каханню прысвечаны літаратурныя творы, песні, пра вялікія пачуцці кажуць як пра нешта чароўнае і таямнічае. Бясспрэчна, яны выклікаюць больш пазітыўных эмоцый, але ў адзін момант могуць балюча параніць. Асабліва можна траўміравацца ў першы раз. Гэты аксесуар, ружовыя акуляры, можа згуляць злы жарт з яго юным уладальнікам. Таму трэба быць пільным і асцярожным у пошуку сваёй другой палавінкі. Важна імкнуцца цвяроза ацэньваць рэальнасць – тады не спатрэбяцца ніякія акуляры.
Валерыя ДЖАВАДЗЯН,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Бліжэй да куміраў

Следующая запись

Надакучлівыя валасы