Адлюстраванне душы

Адлюстраванне душы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Кожны чалавек, незалежна ад узросту, слухае тую музыку, якая яму бліжэй
Моладзь аддае перавагу песням, якія сёння ў модзе. Шкада толькі, што многія нават не задумваюцца аб словах. Галоўнае – добры танцавальны рытм. Велізарная ж колькасць тэкстаў – проста незразумелы набор слоў, добра, калі не пахабных.
Асабіста я аддаю перавагу разнастайнай музыцы, пачынаючы з поп і заканчваючы джазам. У маіх калонках усё гучыць па настроі. З задавальненнем магу паслухаць песні матулінай маладосці. Думаю, што, напрыклад, песня на верш Марыны Цвятаевай у выкананні Алы Пугачовай будзе папулярнай заўсёды:
Мне нравится,
что вы больны не мной,
Мне нравится,
что я больна не вами,
Что никогда тяжелый
шар земной
Не уплывет под
нашими ногами…
Спытала ў знаёмых студэнтаў, старшакласнікаў аб іх музычных схільнасцях. Большасць аддалі перавагу рэпу, але толькі таму, у якім ёсць сэнс.
Што да класікі, дык аб ёй нават не ўспамінаюць. Для некаторых маладых людзей Бетховен – гэта сабака (стужка аб прыгодах чатырохногага сябра з такой мянушкай –
вельмі сімпатычнае кіно). Хто можа слухаць класічную музыку? Тыя, хто наведвае музычную школу.
Улічыце той факт, што густ сучаснай моладзі фарміраваць няма каму. На тэлебачанні выступаюць тыя, у каго ёсць грошы. Многім зусім усё роўна, як чалавек спявае – галоўнае, каб кліп быў яркім. А выпрацоўваць густ усё ж трэба! Можа, мюзіклы дапамогуць? Вось дзе выдатна спалучаецца класіка і сучаснасць! Шкада толькі, што ў нашай краіне гэты жанр у зародкавым стане, а каб убачыць гастрольныя выступленні расійскіх ці замежных зорак, трэба ехаць у сталіцу. Не ў кожнага ёсць такая магчымасць.
Але як бы мода ні змянялася, музыка заўсёды будзе заставацца ў нашых сэрцах, бо яна – адлюстраванне душы.
Дар’я РАМЕЙКА,
вучаніца гімназіі №1,
г. Баранавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Захапленне, а не хвароба

Следующая запись

Уважліва і прынцыпова