Фарміраваць густ
або Чаму цяпер класіка – неактуальная сярод сучаснай моладзі
Многія з юнага пакалення грэбліва ставяцца “да ўсякіх тамака опер і сімфоній”. Ці дрэнна гэта, цяжка сказаць. Але я думаю, што прыхільнасць чалавека толькі да забаўляльнай музыкі робіць яго пустым.
“Сярод шматлікіх сродкаў уздзеяння на юнае сэрца, важнае месца належыць музыцы”, – пісаў У.А. Сухамлінскі. Нельга ігнараваць гэта ў выхаванні маладога пакалення.
У цяперашні час ёсць шмат стыляў, кірункаў музыкі: рэп, поп, электра, рок… Кожны выбірае той або іншы стыль у залежнасці ад характару і светаўспрымання. Музыка дапамагае маладому пакаленню знайсці сябе, стварыць свой унутраны і знешнi вобраз. Як ні круці, яна вельмі ўплывае на падсвядомасць маладых, іх паводзіны. Да прыкладу, калі кожны дзень слухаць музыку, у якой будзе ледзь не праз слова ўжывацца ненарматыўная лексіка, то маўленне забрудзяць не самыя прыемныя словы.
Відавочна, як мінімум асабіста для мяне, што лепш, калі музыка фарміруе чалавека, а не руйнуе яго. Але гэтаму яшчэ трэба навучыцца – слухаць музыку! Гэта не так проста. Бо можна слухаць, але не чуць яе, не адчуваць таго, што жадаў сказаць аўтар таго або іншага твора.
Ніхто сам па сабе не здолее спазнаць глыбокае хараство музыкі. Таму дарослыя павінны з маленства фарміраваць у падрастаючага пакалення добры музычны густ. Тады і сучасныя рытмы будуць падабацца маладым, і класіка ім стане сімпатычнай.
Вiкторыя ГОМЗА, член гуртка “Экажурналістыка”,
г. Баранавiчы.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.