Свет сямі нот

Свет сямі нот

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Змест твора, яго музыка павінны быць якаснымі
Я вучуся ў музычнай школе і спяваю ў групе “Айціс”, кіраўніком якой з’яўляецца Юлія Аляксандраўна Русецкая. Усе дзяўчаты ў нашай групе любяць спяваць. Спяваем сучасныя песні беларускіх і рускіх аўтараў, некаторыя песні на англійскай мове. Увесь вольны час прысвячаем музыцы, яна назаўжды ўвайшла ў наша жыццё. Вялікая заслуга нашага кіраўніка ў тым, што мы навучыліся выбіраць музыку годную, цікавую. Калі ацэньваем музычны твор, дык ацэнка заўсёды абгрунтаваная.
Мы любім сучасную музыку, але толькі такую, ад якой становіцца светла і лёгка на душы. Часта ўдзельнічаем у школьных канцэртах, выступаем у сельскім Доме культуры, тым самым выхоўваем землякоў, прапагандуем лепшыя ўзоры музычнай культуры.
Даводзіцца чуць і такія песні, у якіх змест і музыка выклікаюць недавер, адчуваецца адсутнасць  у іх якасці. Прыкра, што такая музыка некаму падабаецца! Я лічу, што гэта адбываецца з-за адсутнасці музычнай адукаванасці і пад уплывам радыё і тэлебачання. Хацелася б, каб кожны працаваў над развіццём уласнага музычнага густу. Музычны свет багаты і разнастайны, у ім заўсёды знойдзецца добрая песня для душы.
Анастасія ТРАФІМУК,
вучаніца
Чарнаўчыцкай СШ,
Брэсцкі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мяса “Пятрушкавая асалода”

Следующая запись

Рэп рэпу не роўны