Беларусь

Захапленне, а не хвароба


Любіць можна і сур’ёзную музыку
Так, моладзь сёння фанатычна любіць музыку груп “30 second to Mars”, “Linkin park”, “Баста” і іншых. Гэта музыка грыміць з вокнаў, яе чуеш на вуліцы, па радыё. Але што самае дзіўнае: некаторыя юнакі і дзяўчаты нічога іншага слухаць не жадаюць. Гэта, па-мойму, няправільна: музыка павінна быць захапленнем, а не хваробай.
Музыка – гэта цудоўна! Ды, на мой погляд, некаторыя сучасныя песні ўсё ж не радуюць ні зместам, ні музычным афармленнем. Набор фраз і музыка, гукі якой грымяць, як гром. Гэта песні на адзін дзень, яны хутка знікаюць, і ім на змену прыходзяць іншыя аднадзёнкі.
Зразумела, аднолькавых густаў не бывае, хтосьці любіць рэп, хтосьці – класіку. А ёсць тыя, якія любяць і тое, і другое. Важна паважаць захапленні іншых людзей, але трэба нам, маладым, вучыцца адносіцца да музыкі больш сур’ёзна. Добрая музыка жыве вечна! І тут, як мне здаецца, не павінна быць пагоні за модай. Да ўсяго неабходны разумныя адносіны, і, захапляючыся адным музычным кірункам, нельга адмаўляць або недаацэньваць другі.
Усё залежыць ад чалавека, ад яго кругагляду, адукацыі. Нельга зацыклівацца на чымсьці адным, трэба імкнуцца ведаць пра музыку як мага больш.
Анастасія РАБЧЭЎСКАЯ,
Брэсцкі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля