На працягу 16 год кампанія СП “Фрост і К” ТАА не здраджвае традыцыям і выпускае якасную ваду,
На працягу 16 год кампанія СП “Фрост і К” ТАА не здраджвае традыцыям і выпускае якасную ваду, якая валодае лекавымі ўласцівасцямі і сапраўды паляпшае здароўе
Мы заходзім у магазін, і вочы разбягаюцца ад разнастайнасці мінеральнай вады. Бутэлькі розных форм і аб’ёмаў, айчынных і замежных вытворцаў – не дзіва, што ад такой колькасці прапаноў пакупнік часам губляецца. Толькі не я, бо дакладна ведаю, што купляць трэба “Фрост”. Гэта мая любімая вада, і не таму, што пішу пра яе, а насамрэч якасць, смак і лячэбныя вартасці менавіта мінеральнай вады “Фрост” правераны асабіста на працягу многіх гадоў. Пра гэта і генеральнаму дырэктару кампаніі “Фрост і К” ТАА Ігару Лосеву сказала не пакрывіўшы душой.
– Мы надзвычай сур’ёзна падыходзім да пытання якасці вады “Фрост” і напіткаў “Фросці”, –
сказаў Ігар Вячаслававіч. – Наша лабараторыя праводзіць хімічную і бактэрыяльныя праверкі прадукцыі. Узоры для аналізу бяруцца з лініі разліву. Пітную ваду мы здабываем са 195-ці метраў, а мінеральную – з 283-х. Прыроднае яе паходжанне сумненняў не выклікае. Тое, што сёння вылучае кампанію як на айчынным, так і на замежным рынках, –
шырокая лінейка натуральнага прадукту. А якасць прадукцыі “Фрост” пацверджана сертыфікатам адпаведнасці міжнароднай сістэме НАССР (“Аналіз рызык і крытычных кантрольных кропак” на мінеральную і пітную ваду). Маем і еўрапейскі сертыфікат, выдадзены цэнтрам сертыфікацыі “Балтсерт”, які дазваляе рэалізоўваць наш тавар у краінах Еўропы.
Сумесная беларуска-расійская кампанія “Фрост і К” ТАА працуе на беларускім рынку з 1997 года. Пачынаючы сваю дзейнасць з малога (у першы год работы – 416 тысяч бутэлек вады), за 16 год кампанія заняла 3-е месца на рынку вады і павялічыла аб’ём выпускаемай прадукцыі ў 70 (!) разоў.
Але не на вытворчых дасягненнях хочацца сканцэнтраваць увагу чытачоў, а на тым, што прадукцыя кампаніі вызначаецца прыроднасцю і натуральнасцю, ніякай хімічнай ачысткі не праходзіць і заслужыла права маркіравацца знакам “Натуральны прадукт”.
Усім вядома, якую важную ролю для здароўя чалавека мае вада, а таму трэба піць якасную ваду. Яе лячэбную сілу ацанілі даўно. Яскравае вызначэнне таму некалі зрабіў Леанарда да Вінчы: “Вадзе была дадзена чароўная ўлада стаць сокам жыцця на Зямлі”. Вось гэты своеасаблівы “сок зямлі” здабываюць ды разліваюць у посуд у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна.
А ці ведаеце вы, што мінеральная вада “Фрост” аднаўляе і падтрымлівае баланс мінералаў у арганізме чалавека і спрыяе агульнаму аздараўленню? Гэта натуральная мінеральная вада, без штучнай мінералізацыі. Яна не мае проціпаказанняў па складзе: натрый, калій, магній, кальцый, хларыды, сульфаты, гідракарбанаты. Вада вызначаецца невялікай мінералізацыяй. Разам з тым, напрыклад, таго ж кальцыю, так неабходнага нашай касцявой сістэме, у адным літры ўтрымліваецца столькі ж, як і ў дзвюх шклянках натуральнага малака – а гэта палова сутачнай патрэбы арганізма дарослага чалавека. Лячэбна-сталовую мінеральную ваду можна піць без абмежаванняў і выкарыстоўваць для прыгатавання ежы.
Пітная вада “Фрост ёдасіленаўтрымліваючая” – выдатны прафілактычны сродак. Яе рэгулярнае спажыванне папаўняе арганізм ёдам, а гэта зніжае захворванне шчытападобнай залозы і папярэджвае хваробы, звязаныя з павышанай радыяцыяй. Спажыванне селену – прафілактыка анкалагічных хвароб. У дадатак – і павышэнне імунітэту. А вось “Фрост” з водарам – выдатнае спалучэнне чысцюткай артэзіянскай вады і прыродных антыдэпрэсантаў – лімона і маліны. Такая вада дапамагае арганізму быць заўсёды ў тонусе.
У кампаніі паклапаціліся і пра дзяцей. Акрамя пітной вады “Фрост” для дзяцей”, у лінейцы прадукцыі з’явіліся салодкія безалкагольныя напіткі “Фросці”. Яны не ўтрымліваюць ні фарбавальнікаў, ні араматызатараў, ні ўзмацняльнікаў смаку. Для стварэння арыгінальнага смаку выкарыстоўваюцца натуральныя экстракты ягад і фруктаў: чарнасліву, журавін, грушы, ліпы з мёдам, слівы і персіка. Дарэчы, з 15 верасня па 15 снежня кампанія запрашае прыняць удзел у дабрачыннай акцыі: пры пакупцы любой пітной вады “Фрост” дзецям з 3-х год” 5 працэнтаў кошту будзе пералічана ў Дзіцячы фонд Брэсцкай вобласці, а потым сабраныя сродкі выкарыстаюць для дзіцячых дамоў рэгіёна – на рамонт, мэблю, неабходныя дзіцячыя рэчы.
…Прыродная, чыстая пітная вада. Яна ачышчае арганізм, умацоўвае здароўе. Вось вам аргументы на карысць брэнда “Фрост”.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”,
Драгічынскі раён.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.