Ансамбль гарманістаў “Картузяне” стаў лаўрэатам I ступені ХІV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”

Ансамбль гарманістаў “Картузяне” стаў лаўрэатам I ступені ХІV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Ансамбль гарманістаў “Картузяне” Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам I ступені ХІV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у г. Паставы Віцебскай вобласці

Бярозаўская дэлегацыя была адзінай ад Брэстчыны на пастаўскім фэсце народнай музыкі. Надзвычай удала выступілі музыканты ў традыцыйным конкурсе фестывалю “Хто каго?..” з музычнай замалёўкай “Іграйце, музыкі!” і сучаснымі прыпеўкамі. “Картузяне” адрозніваюцца эмацыянальнасцю, артыстычнасцю, разняволенасцю на сцэне, бо маюць багаты сцэнічны вопыт. Толькі за апошнія тры гады ансамбль удзельнічаў больш чым у 100 канцэртах, шматлікіх фестывалях і конкурсах. Ён двойчы лаўрэат абласных свят “Грай, гармонік, звіні, прыпеўка”, адкрытага фестывалю-конкурсу юных музыкантаў “Пралескі”, рэгіянальнага фестывалю юных музыкантаў “Сымон-музыка”, удзельнік рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур “Суквецце культур” у Брэсце і Гродна, а таксама горадзе Поставы.
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік “Картузян” Ігар Сірычнік плённа працуе па прапагандзе музычнага мастацтва, народнай музыкі і народных інструментаў. Пераважная большасць аранжыровак і інструментовак кампазіцый з рэпертуару калектыву выканана ім самім, а набыткі ансамбля – гэта вынік яго асабістых намаганняў і працавітасці дзяцей.
Карыснымі для бярозаўскіх музыкаў сталі шматлікія знаёмствы з удзельнікамі фестывалю з Расіі,  Ізраіля, Кітая, Польшчы, Латвіі, Літвы. Яркія ўражанні ў дзяцей засталіся ад выступленняў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча і іншых гасцей свята.
“Картузяне” прынялі ўдзел у гала-канцэрце і паказалі канцэртную праграму ў вёсцы Вярэнькі Пастаўскага раёна. Публіка вітала нашых артыстаў стоячы.
Ніна КРУКОВІЧ,
г. Бяроза.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дзяніс ЛІПКІН, вядучы тэлерадыёкампаніі “Брэст”: “Не сядзіце перад тэлевізарам”

Следующая запись

І людзі, і навакольнае асяроддзе выйграюць, калі займацца нарыхтоўкай і перапрацоўкай другаснай сыравіны