Племя маладое

Племя маладое

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На адным з буйнейшых прадпрыемстваў Брэстчыны – СП ААТ “Брэстгазаапарат” – разумеюць, што будучыня – за моладдзю, таму ўсебакова яе падтрымліваюць

На галаўным прадпрыемстве, дзе працуе больш за 3000 чалавек, 30 працэнтаў – маладыя людзі да 31 года. На даччыных “Гефест-тэхніцы” і “Гефест-кварцы” і таго больш.
– На ўсіх прадпрыемствах холдынгу дзейнічае калектыўны дагавор, дзе ёсць спецыяльны пункт аб сацыяльнай абароне і льготах для моладзі. Матэрыяльную дапамогу аказваем у выпадку жаніцьбы, нараджэння дзіцяці, часткова аплачваецца жыллё, якое здымаюць маладыя працаўнікі, прадугледжаны і іншыя выплаты, – тлумачыць спецыяліст па рабоце з моладдзю “Брэстгазаапарата” Алена Мігуран.
Відавочна, што на клопат маладыя адказваюць стараннем у працы, актыўнасцю ў спартыўных і культурных мерапрыемствах. Яны з задавальненнем рэалізуюць шматлікія ідэі савета моладзі. Маладзёжная палітыка прадпрыемства каардынуецца з работай прафсаюзнай арганізацыі, таму і дае такі плён: і на вытворчасці, і ў творчым развіцці юнакі і дзяўчаты дасягаюць выдатных вынікаў.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”,
г. Брэст.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Што турбуе пракурора?

Следующая запись

Ансамбль гарманістаў “Картузяне” стаў лаўрэатам I ступені ХІV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”