Беларускі – значыць, “нетакі”?

Беларускі – значыць, “нетакі”?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На жаль, самі ж беларусы насцярожана адносяцца да роднай мовы
Захапленне беларускай мовай у мяне пачалося толькі пасля заканчэння школы. Сур’ёзна, я пашкадавала, што ў той час не надавала ўвагі яе вывучэнню.
Але, як кажуць, лепш позна, чым ніколі. Каб гаварыць на роднай  мове, мне часам даводзіцца не толькі падбіраць неабходныя словы, але і суразмоўцу. А тут здарылася са мной дзіўная гісторыя. Адбылося гэта тады, калі я паспрабавала пагаварыць па-беларуску з сяброўкай.  Яе рэакцыя была нечаканай: яна скоса на мяне паглядзела і трохі скрывілася, але прамаўчала. Аднак гэта не ўсё. Калі ў мяне зазваніў тэлефон, рынгтонам якога была песня “Вуліца-дым” беларускай групы “HandMade”, яна адразу ж задала мне пытанне: “Ты что, оппозиционерка?” Я нават расхвалявалася, але адказаць на гэтае пытанне не атрымалася, бо гаварыла па тэлефоне. Пасля мая сяброўка перавяла гутарку на іншую тэму.
А я засталася ў збянтэжанасці. Чаму так? Калі размаўляеш па-беларуску, дык што, атрымліваецца, адразу апазіцыянерка?..
Юлія КОСАРАВА,
г. Брэст.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладзёжны мерыдыян

Следующая запись

Для вас гатуе Ігар Пашэчка!