Беларусь

Маладзёжны мерыдыян


ОЛА, ВЕНЕСУЭЛА!
Будаўнічы атрад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адправіўся ў Венесуэлу.
25 студэнтаў прымуць там удзел у будаўніцтве жылля. Яны змогуць набрацца неабходнага працоўнага вопыту, а ў будучым, магчыма, атрымаюць размеркаванне ў паўднёваамерыканскую краіну.

ВУЧЫМСЯ БІЗНЕСУ
ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і ААТ “Белаграпрамбанк” рэалізуюць праект па падтрымцы і развіцці мала-дзёжнага прадпрымальніцтва “вКЛЮЧайся”.
Першы яго этап пачнецца з семінара ў Мінску, які пройдзе 2-3 жніўня. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на партале www.brsm.by.
МЕГА-СУБОТА
13 жніўня ў Кобрыне каля кінатэатра “Радуга” прой-дзе фестываль маладзёжных ініцыятыў. На чатырох пляцоўках сіламі памераюцца маладыя выканаўцы, музычныя гурты, танцоры, экстрэмалы.
Пачнецца мерапрыемства ў 12.00. Сярод гасцей плануецца выступленне Вольгі Сацюк і ўдзельнікаў каманды КВЗ “Гаага”.
ПАЛЯЦЯЦЬ ЛІХТАРЫКІ
7 жніўня на вяслярным канале ў Брэсце пройдзе захапляючая акцыя-флэшмоб пад назвай “Ноч лятаючых ліхтарыкаў”.
У сацыяльнай сетцы “У кантакце” зарэгістравана больш за 300 чалавек, якія ў 22.00 запаляць спецыяльныя ліхтарыкі і запусцяць іх у неба. Шоу абяцае быць незабыўным.

ТАНЦУЙ, ЯК МЫ
У Ганцавіцкім гарадскім Доме культуры прайшла незвычайная дыскатэка.
Вечарына пад назвай “Танцы ў стылі Electra Dance” аб’яднала і аматараў танцавальнага кірунку, і прафесіяналаў. Такім чынам разам з драйвовым настроем моладзь атрымала і магчымасць стаць удзельнікам імправізаванага майстар-класа.
ДАСПЯВАЛІСЯ ДА КРЫМА
Тры пінскія прыгажуні прынялі ўдзел у VII Усеўкраінскім фестывалі творчай моладзі і студэнтаў “Співучій берег”, які праходзіў у Крыме.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля