Блакітная мара старшыні

Блакітная мара старшыні

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Газіфікацыя і пераўладкаванне цэнтральнай сядзібы СВК “Дарапеевічы”, лічыць Васіль Юхімук, дапаможа ўзняць на новы ўзровень вытворчасць і жыццё вяскоўцаў
Задумка гэтая не дае спакою кіраўніку аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў Маларыцкага раёна ні днём, ні ноччу. Ну, чаму працаўнікі гаспадаркі, важкія дасягненні якой вядомыя не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы таксама, не заслужылі гэтага?.. У суседзяў, вунь, і аграгарадкі пабудаваны, і блакітнае паліва падведзена ў дамы. Нават мінулагодняе яшчэ адно першае месца ў рэспубліцы на нарыхтоўцы кармоў і ўзнагарода, атрыманая з рук Прэзідэнта краіны, не супакойваюць…
Але гэта зусім не значыць, што Васіль Юхімук як кіраўнік сельгаскааператыва сам нічога не робіць для наладжвання і развіцця вытворчасці, паляпшэння дабрабыту работнікаў. Калі параўнаць гаспадарку 22 гады таму, як ён узначаліў яе, з сённяшняй, дык перамены не заўважыць хіба што лянівы. І адміністрацыйны будынак змяніў свой выгляд, і ферма новая пабудавана, і матэрыяльна-тэхнічная база значна ўмацавалася…
А работы тады ў адстаючым калгасе было не на аднаго старшыню. Але малады кіраўнік не апусціў рукі. Жаданне дасягнуць нечага самому было, і гэта дапамагло ўтрымаць вытворчасць на плаву. А старання пазычаць не даводзілася. Васіль Фядосавіч нарадзіўся і вырас у вёсцы, прайшоў добрую працоўную школу ад простага вадзіцеля да старшыні калгаса і ведаў, што аснова ўсяму – зямля. А каб яна давала аддачу, пра яе неабходна клапаціцца, укладваць не толькі патрэбныя арганічныя і мінеральныя рэчывы, але і душу. А яшчэ – берагчы і любіць, як самае дарагое ў жыцці.
У Васіля Юхімука гэта атрымалася. І зямля аддзячыла рупліваму гаспадару высокімі ўраджаямі. Не адразу. Першы важкі поспех прыйшоў праз восем гадоў – тады дарапеевіцкія хлебаробы сталі першымі ў рэспубліцы па вытворчасці збожжа. У 2003-м – зноў перамога, на наступны год – другое месца. Гэта ўжо была не выпадковасць, як магло некаму падацца спачатку, а трывалая стабільнасць. Пасля былі першыя месцы ў рэспубліцы і вобласці на нарыхтоўцы кармоў. У 2010 годзе іх у СВК “Дарапеевічы” назапашана амаль па 28 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што дазваляе павялічваць вытворчасць малака і мяса. Заслужана, гавораць у раёне, Васіль Юхімук стаў і лаўрэатам конкурсу “Лепшы кіраўнік сельгасвытворчасці Брэсцкай вобласці”.
Адукаваны, адданы справе, прынцыповы, справядлівы. Так характарызуюць старшыню сельгаскааператыва калегі. А сябры дадаюць: сумленны, прыстойны. Клапатлівы бацька і цудоўны муж. Ра-зам з жонкай выгадавалі дзвюх дачок: старэйшая Ала – педагог, а малодшая Таццяна – урач-стаматолаг. Лідзія Пятроўна, хоць і працуе настаўніцай у школе, за гады сумеснага жыцця навучылася разумець праблемы мужа-старшыні, цярпець яго пастаянную адсутнасць дома. Ведае, як няпроста бывае мужу іншы раз, таму ва ўсім стараецца падтрымаць. А галоўнае – стварыць максімальна цёплае і добрае надвор’е ў доме, бо надзейны тыл – вельмі важнае складаемае паспяховай працы кіраўніка.
Сам жа Васіль Юхімук, для якога ў дзяцінстве прыкладам былі настаўнікі і старшыня калгаса “Чырвоны партызан” Мікалай Белякоў, больш за ўсё цэніць у людзях справядлівасць. І памылкі свае ўмее прызнаваць, а яшчэ – дараваць тым, хто некалі здрадзіў яму. Ведае цану сапраўднаму сяброўству, патрабавальны да сябе, учынкі людзей стараецца ацэньваць аб’ектыўна.
Ці шчаслівы? Магчыма: ён нарадзіўся і вырас у вялікай краіне СССР, жыў у няпросты час яе распаду і станаўлення суверэннай Беларусі, адбыўся як бацька і муж, як кіраўнік. У яго ёсць прызнанне і… блакітная мара на перспектыву.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
Маларыцкі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Заўсёды дапамагу!”

Следующая запись

Светлая мелодыя жыцця,