Гаспадыня для кацяняці

Гаспадыня для кацяняці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Члены Брэсцкага грамадскага аб’яднання дапамогі жывёлам “Дабрыня” правялі дабрачынную акцыю
У кінатэатры “1 Мая” кожны жадаючы мог бясплатна ўзяць сабе  прышчэпленых і стэрылізаваных катоў ці сабак з ветэрынарнай даведкай аб іх стане здароўя.
У паўгадавалага кацяняці Цвічка крышку спалоханы выгляд. Яго новая гаспадыня – студэнтка філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна Лізавета Ільеўская, а прынесла яго, каб здаць “у добрыя рукі”, пенсіянерка Ганна Сямёнаўна. Справа ў тым, што яе суседка запіла “горкую” і малы апынуўся на вуліцы. Жанчына ўзяла Цвічка да сябе, але яе дарослы хатні кот не ўжыўся з новым кватарантам. Вось такая драма, амаль як у людзей.
А на руках у высокага спартыўнага хлопца – маленькі шчанюк Багі. “Заўсёды марыў трымаць дома сабаку, ды бацькі не дазвалялі”, – падзяліўся з карэспандэнтам “НТ” Яўген Ляўша. Цяпер ён жыве асобна, у сваёй кватэры, і змог ажыццявіць сваю дзіцячую мару. Па тым, як пяшчотна трымае спартсмен-каратыст Багі, разумееш: сабачку пашанцавала.
Як расказалі арганізатары, першая вялікая акцыя “Дабрыні” мела поспех. Новых гаспадароў набылі чатыры шчанюкі і 13 кошак. Многія наведвальнікі  зрабілі грашовыя ахвяраванні ў фонд грамадскага аб’яднання, а некаторыя прынеслі з сабою пакункі з сухім кормам. Ветэрынарная клініка “Айбаліт” зрабіла зніжкі на аперацыі па стэрылізацыі жывёлін.
Цяпер члены грамадскага аб’яднання  ставяць перад сабой новую задачу: арганізаваць у Брэсце прытулак  для бяздомных сабак  і кошак, а таксама праводзіць новыя дабрачынныя акцыі.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Правінцыяльны характар. Які ён?

Следующая запись

Пра эканоміку і земскіх урачоў